Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх, міжнародных і замежных арганізацый, якія займаюцца адукацыяй і актывізацыяй сталых людзей, адстойваннем інтарэсаў сталых людзей, прадстаўнікі дзяржаўных ворганаў улады, міжнародныя эксперты.
Мэтамі Форуму-Фестывалю, які адбудзецца 25-27 траўня ў Мінску, з’яўляюцца:
- павышэнне інфармаванасці пра міжнародныя і нацыянальныя стратэгіі дзеянняў па пытаннях старэння насельніцтва і ролі некамерцыйных арганізацый, акадэмічнай супольнасці, розных адукацыйных пляцовак для сталых людзей у рэалізацыі гэтых стратэгій;
- умацаванне супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца працай па адукацыі і актывізацыі сталых людзей, а таксама абмеркаванне прыярытэтаў і механізмаў сумеснай працы;
- абмен досведам і прэзентацыя лепшых практык дзейнасці ў сферы адукацыі і актывізацыі сталых людей.
У першы дзень Форуму-Фестывалю адбудзецца дыскусія “Міжнародныя і нацыянальныя планы дзеянняў па пытаннях старэння і месца некамерцыйных арганізацый, акадэмічнай супольнасці, розных адукацыйных пляцовак для сталых людзей у рэалізацыі гэтых планаў”.
Сярод выступоўцаў будуць такія вядомыя спецыялісты, як Аляксандр Сідарэнка (старэйшы дарадца Еўрапейскага цэнтру палітыкі і даследаванняў сацыяльнага дабрабыту, Аўстрыя), Ірына Калабіхіна(доктар эканамічных навук, прафесар, загадчыца кафедрай народанасельніцтва эканамічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту, экспертка ураду Расійскай Федэрацыі і ўраду Масквы па пытаннях сацыяльнай палітыкі і дэмаграфіі).
У другі дзень адбудзецца Форум партнёрства, прысвечаны абмеркаванню магчымасцяў супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца адукацыяй сталых людзей.
У гэтай частцы праграмы будуць прадстаўленыя досвед краін Балтыі, Польшчы і Украіны па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж рознымі арганізацыямі, якія дбаюць пра павышэнне якасці жыцця сталых людзей. У час Форуму будзе абмеркавана пытанне пра стварэнне ў Беларусі нефармальнай сеткі арганізацый, якія займаюцца адукацыяй сталых людзей.
У гэты ж дзень пачнецца Фестываль лепшых практык, у межах якога прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацый змогуць прадставіць свае майстар-класы, прэзентацыі, выставы.
Скончыцца Форум-Фестываль урачыстым канцэртам, які адбудзецца 27 траўня.
Арганізатары:
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» (г. Мінск)
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (г. Гродна)
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар» (г. Гродна).
Партнёры:
Прадстаўніцтва Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне» (г. Мінск)
DVV-International
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.
Пасля атрымання пацверджання аб ухваленні вашай заяўкі неабходна аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 5 руб. (рэквізіты для аплаты будуць паведамленыя дадаткова адабраным удзельнікам) і даслаць копію дакумента аб аплаце па эл.пошце forum.fest2018@gmail.com
Да ўдзелу ў мерапрыемстве будуць запрошаныя ўдзельнікі, заяўкі якіх былі ўхваленыя і якія аплацілі рэгістрацыйны ўнёсак.
Рэгістрацыйны ўнёсак будзе накіраваны на кампенсацыю арганізацыйных выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемства.
Запоўненую анкету-заяўку, анкету арганізацыі/праекта для публікацыі ў электронным каталогу арганізацый-удзельніц Форуму-Фестывалю неабходна даслаць не пазней за 14 мая 2018 г.
Вынікі адбору будуць вядомыя 18 мая 2018 г.
Арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі і пражыванне ўдзельнікаў.
Для іншагародніх удзельнікаў ёсць магчымасць арганізацыі харчавання і пражывання ў г. Мінску.
Па пытаннях ўдзелу ў Форуме-Фестывалі звяртайцеся: forum.fest2018@gmail.com
Форум-Фестываль стане лагічным працягам двух буйных міжнародных канцерэнцый па пытаннях паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, якія адбыліся раней у Гродне (2013 і 2016 гг.).