Зараз вы тут: Навiны » Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны: праграма Амбасады ЗША

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 снежня 2011 г.

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны». Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.

У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна звярнуцца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне (017) 217–04–81 альбо на адрас afcp@usembassy.minsk.by і атрымаць для запаўнення электронную форму. Форма павінна быць запоўненая ў адпаведнасці з інструкцыямі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 снежня 2011 г.

Паводле сайта Амбасады ЗША

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары