DAAD (Deutscher Akademischer Austausch Dienst) дае магчымасьць выпускнікам бакаляўрскіх праграмаў з краінаў, якія разьвіваюцца, працягнуць вучобу ў нямецкіх унівэрсытэтах у 2011/2012 навучальным годзе.
Умовы:
– узрост да 36 год,
– дыплём бакаляўра,
– як мінімум двухгадовы досьвед працы па спэцыяльнасьці,
– пры паступленьні на курсы зь нямецкай мовай: сэртыфікат DSH2 албьо TestDaF4 (у час падачы заяўкі абавязковы ўзровень А2), для курсаў на ангельскай: TOEFL (мінімальны вынік 550 пунктоў) альбо IELTS (band 6).
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня (штогадова).
Поўны сьпіс навучальных праграмаў глядзіце па спасылцы: http://www.daad.de/imperia/md/content/entwicklung/hochschulen/ast/list_of_all_postgraduate_courses_2011_2012.pdf
Падрабазна пра падачу заяваў – на сайце: http://www.daad.de/entwicklung/studierende_und_alumni/bildung_postgradual/ast/08164.en.html
Анкета-заяўка – на сайце: http://www.daad.de/imperia/md/content/en/deutschland/formulare/forschungsstipendium_en.pdf
Паводле “Кронікі грамадзкага жыцьця гарадзеншчыны”.