Фундацыя Разьвіцьця Супольнасьцяў і СМІ (CMDF) прапануе супрацоўніцтва грамадзкім аб’яднаньням, мясцовым грамадзянскім ініцыятывам і незалежным СМІ Беларусі ў сфэры рэалізацыі праектаў, скіраваных на разьвіцьцё й ўмацаваньне мясцовых супольнасьцяў, дасягненьне пазытыўных сацыяльных зьменаў, падвышэньне даступнасьці незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыі, далейшае разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне.
CMDF працуе ў наступных кірунках:
• падтрымка праэктаў, скіраваных на рашэньне праблемаў, актуальных для таго ці іншага сэктару ў цэлым;
• падтрымка незалежных СМІ ў сфэры ўмацаваньня лідэрскіх пазыцыяў на рынку й пашырэньні аўдыторыі чытачоў;
• разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў на аснове дэмакратычных прынцыпаў;
• Падтрымка кампаніяў адвокасі ў розных сфэрах грамадзкага жыцьця, скіраваных на падвышэньне адкрытасьці беларускага грамадзтва.
У Фундацыю могуць зьвяртацца як зарэгістраваныя, так і нефармальныя грамадзкія арганізацыі, грамадзянскія ініцыятывы ды СМІ Беларусі.
Працэс звароту ў Фонд па падтрымку падзелены на два этапы. На першым этапе неабходна даслаць праектную ідэю. Калі яна адпавядае мэтам, сфэрам падтрымкі ды прыярытэтам Фонду, неабходна будзе падрыхтаваць разгорнутую праектную прапанову, у падрыхтоўцы якой будуць задзейнічаны таксама адмыслоўцы Фонду. Больш падрабязна пра ўмовы звароту ў Фундацыю чытайце на сайце: http://by.cmdfund.org/submit/who-can-apply/
Дэталёвае апісаньне накірункаў працы Фундацыі глядзіце ў далучаным файле “cmdf” альбо па спасылцы: http://by.cmdfund.org/upload/files/activities_%D0%A1mdf__by.pdf