Зараз вы тут: Навiны » НЕФАРМАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ

Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Адукацыя бязь межаў» (Беларусь), Фундацыя эўрапейскіх дасьледваньняў (Польшча), Цэнтар ініцыятываў ЮНЭСКА (Польшча) запрашаюць да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь, якая хацела б зьвязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй, паспрабаваць сябе ў якасьці трэнэраў.

У межах праграмы заплянаваныя тры сустрэчы:
1-я – адукацыйны летнік ў намётах у в. Дунаева, Менскай вобласці (13-17.07.2011),
2-я – практычны сэмінар ва Ўроцлаве, Польшча (14-18.09.2011),
3-я –  круглы стол у Менску (10-11.12.2011).

Умовы ўдзелу:
— Удзел ва ўсіх заплянаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Уроцлаў, Менск).
— Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя выдаткі, зьвязаныя з удзелам ў сэмінары ў Польшчы.
— Для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна зрабіць ўнёсак у памеры 25 000 бел. рублеў.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў файле “application_form_nfa_bel”, і даслаць яе на электронны адрас: edwb@tut.by

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2011 году.

Паводле kariera.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары