Зараз вы тут: Навiны » Нефармальная адукацыя – паляпшаючы якасць жыцця! – Прэс – анонс

8 кастрычніка 2010 года ў 12.30 пачне працу ўжо традыцыйны Фестываль нефармальнай адукацыі, які праходзіць тры дні  па адрасе  ММАЦ, г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 11. Плануецца, што ў ім прымуць удзел звыш 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і установаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны, якія падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі.

Старшыня аргкамітэту Дзмітрый Карпіевіч звяртае ўвагу: “Галоўнае, каб для моладзі і дарослых існавалі рэальныя магчымасці задавальнення іх запатрабаванняў і запытаў у навучанні, што ўзнікаюць увесь час незалежна ад месца жыхарства, узросту, полу, прафесіі і г.д.  Каб былі прызнаны шматстайнасць і роўнасць структур, якія займаюцца навучаннем і асветай, прапісаны механізмы падтрымкі іх дзейнасці. Таму,  трэба адзначыць, што Фестываль, як і раней, застаецца, у цэлым, формай і пляцоўкай прасоўвання нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых”.

Сёлетні Фестываль мае пэўны змястоўны фокус. Мэтай вызначана дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця.

У першы дзень (8 кастрычніка, пятніца) адбудзецца пленарная дыскусія “Унёсак нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця” у якой возьмуць удзел эксперты з Беларусі, Германіі і Арменіі.

Актуальныя пытанні будуць абмяркоўвацца ў тэматычных секцыях:

1.Запыт і замова ад грамадства і дзяржавы на нефармальную адукацыю

2.Адукацыя на працягу жыцця: прававое забеспячэнне і фінансаванне

3.Міжнароднае супрацоўніцтва: выклікі і перспектывы

4.Інавацыі і тэхналогіі ў нефармальнай адукацыі

5.Змяненне клімату: новыя выклікі для адукацыі

Другі дзень (9 кастрычніка, субота) пройдзе ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй. Стэнды арганізацый, прэзентацыі,  майстар-класы, трэнінгі будуць прапанованы для шырокага кола ўдзельнікаў (моладзь, пажылыя людзі, сельскія жыхары, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, сем’і, жанчыны, прафесійныя групы, недзяржаўныя арганізацыі і інш.). Можна будзе пабачыць, пакранаць, параўнаць “прадукт” адукатараў.

Удзел гасцей Фестываля ў мерапрыемствах гэтага дня бясплатны, папярэдняй рэгістрацыі не патрабуе, абмежаванні існуюць толькі ў дачыненні да магчымасці памяшканняў прыняць адпаведную колькасць людзей.

ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі пройдзе у межах Тыдню Нямеччыны ў Беларусі. Адной з асноўнай падзей стане выступ намесніка старшыні Асацыяцыі народных універсітэтаў зямлі Саксонія, сп. Маціаса Вебера “Адукацыя дарослых ва Усходняй Германіі на прыкладзе зямлі Саксонія: 20 год пасля ўз’яднання Германіі” (9 кастрычніка, 17.30).

У трэці дзень Фестывалю (10 кастрычніка, нядзеля) плануецца абмеркаванне і планаванне сумесных дзеянняў і праектаў дзеля развіцця нефармальнай адукацыі.

Форум завершыцца пленарным выніковым паседжаннем і узнагародджваннем пераможцаў конкурсаў фотаздымкаў, сайтаў, майстар-класаў, стэндаў і выданняў, лепшых у галіне нефармальнай адукацыі.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайтах www.dvv-international.by, www.adukatar.net і ў Дзённіку Фестываля http://fiestyval-nfa.livejournal.com/

Кантакты для сувязі: +375 17 269-90-34

+375 33 619-60-68  – Аліна Радачынская

parapedt@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Адзін камэнтар

  1. Марина says:

    почему мало рекламы этого замечательного фестиваля?.. эх, обязательно сходила бы..

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары