Зараз вы тут: Навiны » Новы сезон “Унівэрсытэту Залатога Веку”

Звыш 70 сталых гарадзенцаў падалі заявы на ўдзел у праекце “Унівэрсытэт Залатога Веку”. 24 кастрычніка адбылася першая арганізацыйная сустрэча слухачоў.

З лістапада да траўня 2011 г. яны змогуць наведваць агульныя сустрэчы па цікавых тэмах, а таксама секцыі па інтарэсах: кампутарныя і моўныя курсы, “Акадэмію мастацтваў Залатога Веку”, “Беларускія вячоркі” і г.д.

Апроч таго, у праграме УЗВ цыкл экскурсій па горадзе пад агульнай назвай “Падарожжы ў прасторы і часе”, а таксама шэраг гасьцёўняў з удзелам цікавых гасьцей.

“Унівэрсытэт Залатога Веку” пачаў працаваць у Гародні з красавіка па ініцыятыве сябраў грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар”.

Праект скіраваны на інтэлектуальнае і фізічнае разьвіцьцё сталых людзей, стварэньне для іх пляцоўкі для камунікацыі і ўдзелу ў жыцьці грамадзтва.

У Эўропе першы такога кшталту ўнівэрсытэт быў створаны ў 1973-м г. у Тулузе (Францыя).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары