Зараз вы тут: Навiны » Найноўшая гісторыя ва ўспамінах гарадзенцаў

Як гарадзенцы перажылі апошнюю вайну, як руйнавалі Фару Вітаўта, як ствараліся і чым займаліся першыя грамадзкія арганізацыі ў горадзе – гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі будуць адлюстраваныя ў брашуры “Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах і фотаздымках гарадзенцаў”.

У выданьне ўвойдуць успаміны гарадзенцаў – у тым ліку ўдзельнікаў гуртка слухачоў “Унівэрсытэту Залатога Веку”, які дзейнічае ў горадзе з вясны 2010 г.

Некаторыя з гэтых успамінаў часткова ўвайшлі і ў зьмест дыску “Постаці”, прэзэнтацыя якога адбылася ў кастрычніку ў Брэсьце і Гародні.

Падрыхтоўка брашуры зьдзяйсняецца ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднаньня “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

Паводле http://t-styl.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары