Зараз вы тут: Навiны » НАВУКОВАЕ КАФЭ “ФІНАНСАВЫЯ ІНСТРУМЭНТЫ ЎСТОЙЛІВАГА РАЗЬВІЦЬЦЯ МЯСЦОВАХ СУПОЛЬНАСЬЦЯЎ”

Міжнародны гуманітарна-асьветніцкі фонд “Жывое партнэрства” у межах праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Нямеччыны арганізуе 28 ліпеня 2010 году паседжаньне навуковага кафэ “Фінансавыя інструмэнты ўстойлівага разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў”, якое адбудзецца ў рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы па адрасе: г. Менск, пр. Пераможцаў 7, пакой 610, з 10.00 да 15.00.

Паседжаньне прадугледжвае абмеркаваньне існуючых практыкаў і формаў фінансаваньня разьвітых мясцовых супольнасьцяў у межах МП-21, прадстаўленьне эфэктыўных інструмэнтаў прыцягненьня мясцовых рэсурсаў некамэрцыйнымі арганізацыямі ва ўмовах Беларусі, шырокі абмен думкамі аб фондах мясцовага разьвіцьця ды іншых некамэрцыйных арганізацыях, якія дазваляюць прыцягнуць мясцовыя рэсурсы для ўстойлівага разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, мясцовых органаў улады, ініцыятыўных групаў па Мясцовай павестцы 21 Рэспублікі Беларусь, СМІ.

Праграму мерапрыемства й анкету глядзіце ў даданым файле Pragrama_Kafe_28.07.10

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету й даслаць яе на эл. адрас:  livingpartnership@tut.by

Апошні тэрмін падачы заявак: 23 ліпеня 2010 году.

З пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: (017) 2105610, 029-3580790.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары