Зараз вы тут: Навiны » Навучаньне для адукатараў у галіне правоў чалавека

Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае да ўдзелу ў Курсе павышэньня кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года).

Курс будзе складацца з чатырох навучальных сэмінараў, а таксама выкананьня ўдзельнікамі індывідуальных заданняў.Мэта Курса: павышэньне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зьместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзеньне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досьвед выкладаньня курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэньня кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асьветы моладзі і дарослых.

Курс складаецца з чатырох трохдзённых сэмінараў (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасьць удзельнікаў паміж сэмінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).

Тэрміны і месцы правядзеньня сэмінараў: 4-6 чэрвеня (Гародня), 2-4 ліпеня (Гародня), 10-12 верасьня (Вільня), 15-17 кастрычніка (Вільня).

Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленьні і разьвіцьці ўласных адукатарскіх кампетэнцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Курса забясьпечаць пражываньне, харчаваньне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам.

Анкету-заяўку і ліст падтрымкі дасылайце на эл.адрас hre.belarus@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак – 23 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя – у файле HRE_advanced_program_abvestka_anketa.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары