Зараз вы тут: Без рубрики, Навiны » Навучальны візіт у Польшчу прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх НДА

У межах праграмы «Прафесійная падтрымка ініцыятыў і арганізацый у Беларусі» прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА запрашаюцца на навучальны візіт у Польшчу.

Апошнія дваццаць год у Польшчы актыўна развіваецца сектар няўрадавых арганізацый. Сваёй мэтай яны ставяць крытычнае і непрадузятае асэнсаванне выклікаў грамадскага жыцця, пошукі і пашырэнне эфектыўных, інавацыйных метадаў рэакцыі на іх, падтрымку развіцця людзей з розных асяроддзяў, гатовых выйсці па-за індывідуальныя інтарэсы і заняцца грамадскімі справамі для лепшага атаясамлення сябе з мясцовай супольнасцю. Навучальны візіт прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх няўрадавых арганізацый ды ініцыятыў – гэта паездка ў Польшчу, падрыхтаваная з мэтай пазнаёміць грамадскіх лідараў і лідарак з Беларусі з дзейнасцю польскага няўрадавага сектару ў сферах: грамадзянскай актывізацыі, дыялогу з уладамі, актывізацыі мясцовых жыхароў да супольных дзеянняў на лакальным узроўні.

У візіце возьмуць удзел 10 чалавек.

30-09-9428216_2

Мэтай візіту будзе знаёмства беларускіх удзельнікаў і ўдзельніц з досведам няўрадавага сектару ў Польшчы ў дыялогу з уладамі і актывізацыі мясцовых жыхароў да супольных дзеянняў на лакальным узроўні. Беларусы возьмуць удзел у майстар-класах польскіх экспертаў на тэму дыялогу з уладамі ды сацыяльнай анімацыі, сустрэнуцца з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і няўрадавых арганізацый у Польшчы, паўдзельнічаюць у грамадскіх акцыях, якія будуць ладзіць польскія НДА.

Візіт будзе доўжыцца 7 дзён і будзе складацца з майстар-класаў (2 дні), трох дзён сустрэч з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання ды няўрадавых арганізацый у розных гарадах Польшчы (не менш за 7-8 арганізацый), удзелу ў грамадскай акцыі Дзень суседа (1 дзень) і адзін дзень для падвядзення вынікаў і размоваў з удзельнікамі. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць ацаніць, якія аспекты польскага досведу могуць быць выкарыстаны ў Беларусі ці могуць прадстаўляць сабой натхненне для развіцця мясцовых супольнасцяў.

Тэрміны наведвання

Візіт адбудзецца 21-28 траўня 2017 года.

Усе кошты, звязаныя з прыездам і побытам, пакрые польскі бок.

Заяўку могуць падаваць прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА ды ініцыятыў:

  • профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, альбо якія плануюць у будучыні заняцца такой дзейнасцю;
  • матываваныя, каб атрымаць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятыў ды арганізацый;
  • якія займаюцца лакальным развіццём, развіццём мясцовых супольнасцяў і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных справах на карысць сваёй грамады, у абарону патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
    маюць матывацыю і здольнасці, каб перадаць досвед і веды, атрыманыя ў Польшчы, сваім калегам у Беларусі, а таксама выкарыстоўваць у сваёй практыцы.
Правілы адбору ўдзельнікаў:
З дасланых заявак арганізатары абяруць 10 кандыдатаў для ўдзелу ў паездцы. Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам і прэтэндэнткам, якія адпавядаюць наступным крытэрам:
  • дзейнасць на карысць мясцовых супольнасцяў і грамадзян;
  • матывацыя і наяўнасць ідэі, як выкарыстаць атрыманыя веды і вопыт у Беларусі;
  • няўдзел цягам апошніх трох гадоў у навучальных візітах у Польшчу аналагічнага характару і тэматыкі;
  • наяўнасць рэкамендацыі ад прадстаўнікоў іншых беларускіх НДА.

Узровень валодання польскай мовай не з’яўляецца ўмовай удзелу ў візіце.

Падача заяўкі ажыццяўляецца праз запаўненне анлайн анкеты да 23:00 17 красавіка 2017 года.

Увага: трэба адказаць на ўсе пытанні!

З дадатковымі пытаннямі на тэму візіта звяртайцеся праз эл. адрас: jlichtarowicz@eedc.org.pl

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


4 − 2 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары