Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Навучаемся распрацоўваць адукацыйныя праграмы на падставе патрэбаў мэтавых груп

 
11-14 верасня прадстаўнікі і прадстаўнічкі Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы наведалі семінар “Распрацоўка адукацыйных праграмаў для дарослых на падставе выяўленых патрэбаў”, рэалізаваны ў межах праекта “Рэгіянальныя галасы – грамадзянская адукацыя дарослых для расшырэння правоў і магчымасцяў лакальных супольнасцей у Украіне і Беларусі” ў г. Сумы, Украіна.
 
 
У першы дзень семінару арганізацыі з Беларусі і Украіны пры падтрымцы беларускай эксперткі Вольгі Слім прадстаўлялі дадзеныя пра свае мэтавыя аўдыторыі. Нагледзячы на тое, што ўсе арганізацыі працуюць у розных сферах і тэрыторыях, асноўныя выклікі вельмі падобныя: людзі часта не ведаюць пра дзейнасць грамадскіх арганізацый або не вераць, што такая актыўнасць можа вырашаць мясцовыя праблемы.
 
 
Высветлілася, што гэта справядліва не толькі для нашых краін. Нямецкі эксперт Флорыян Венцэль, заснавальнік арганізацыі PERIPHERIA.DE, арганізуючы імпрэзы грамадзянскай адукацыі ў сваёй роднай вёсцы, сутыкаецца з тым жа стаўленнем. І ў сваіх выступах ён расказваў пра крэатыўныя спосабы ўцягнуць больш людзей у адкацыйныя працэсы. Ад стварэння фры-стайл пляцоўкі талакой да намёта з півам, каб абмеркаваць мясцовыя праблемы, – галоўнае знайсці форму, якая прыйдзецца даспадобы мэтавай аўдыторыі!
 
 
Апошнія два дні семінару ўкраінскія эксперткі Валянціна Патапава і Аляксандра Казарог дапамагалі ўдзельнікам і ўдзельніцам распрацоўваць адукацыйныя праграмы, зыходзячы з сапраўдных патрэбаў мэтавай аўдыторыі. 
 
Спадзяемся хутка пабачыць такія праграмы ў Віцебску і Гародні 😉 

Праект “Рэгіянальныя галасы – грамадзянская адукацыя дарослых для расшырэння правоў і магчымасцяў лакальных супольнасцей у Украіне і Беларусі” ажыццяўляецца пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2018 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары