Беларускае моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-Раўныя” запрашае моладзь да ўдзелу ў летнім інтэграцыйным намётавым летніку-сэмінары “Круглае возера-2010”.
У гэтым годзе летнік пройдзе на беразе Плешчаніцкага вадасховішча з 10 па 20 ліпеня. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі змогуць прыняць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах і з карысьцю адпачыць.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 18 да 30 год.
Каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў летніку (даданы файл “Umovy“), запоўніць анкету-заяўку (даданы файл “anketa“) і даслаць яе па эл. адрасе: different-equal@mail.ru альбо праз факс: 8-017-2096198, альбо на паштовы адрас: 220104, г. Менск, вул. М. Лынькова 8-4, альбо прынесьці ў офіс.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 чэрвеня 2010 году.
З пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: 029-5556838. Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.rrby.org
Паводле рассылкі belngo.info