Зараз вы тут: Навiны » Набор трэнераў для працы з ВІЧ-сэрвіснымі НГА

Міжнароднае асьветніцкае таварыства «АКТ» фармуе трэнерскую каманду для распрацоўкі і правядзеньня навучальнага курса для ВІЧ-сэрвісных арганізацый з мэтай умацаваньня іх патэнцыялу.

Удзельнікі курса – прадстаўнікі 15 ВІЧ-сэрвісных арганізацый.

Прыкладныя даты і тэматыка правядзеньня трэнінгаў у межах курса (могуць зьмяняцца па ўзгадненьні з трэнерскай камандай):

25-26.02.2011 г. Ацэнка патрэбаў мэтавых груп.

08.04.2011 г. Стандарт паслуг.

17-18.06.2011 г. Маркетынг паслуг.

29.07.2011 г. Юрыдычныя асьпекты дзейнасьці НГА. Людзкія рэсурсы НГА.

21-22.10.2011 г. Маніторынг і ацэнка.

Мяркуецца, што сфармаваная трэнерская каманда распрацуе канцэпцыю курса, размяркуе

адказнасьць па правядзеньні асобных трэнінгаў, рапрацуе праграмы і матэрыялы для трэнінгаў, правядзе навучальныя мерапрыемствы і ацэніць эфектыўнасьць курса.

Патрабаваньні да трэнера:

–          практычны досьвед працы ў якасьці трэнера,

–          досьвед выкарыстаньня розных інтэрактыўных метадаў у трэнінгавай дзейнасьці

–          досьвед працы ў галіне арганізацыйнага разьвіцьця НГА

–          уменьне і гатоўнасьць працаваць на этапе падрыхтоўкі і правядзеньня трэнінга сумесна з іншымі вядоўцамі альбо экспертамі.

Зацікаўленыя трэнеры мусяць прадставіць у “АКТ” па эл.пошце act.trainings@gmail.com альбо факсе (017) 222 71 29 наступную інфармацыю:

–          рэзюмэ, што адлюстроўвае досьвед працы і ўлічвае патрабаваньні, якія прад’яўляюцца да трэнера,

–          кантакты (мабільны тэлефон, эл.адрас)

–          эсэ “Якія трэнінгі па ўмацаваньні патэнцыялу ВІЧ-сэрвісных арганізацый я хачу правесьці і чаму лічу іх актуальнымі” (ня больш за 2000 знакаў).

Апошні тэрмін – 1 лютага.

Падцьверджаньне ўдзелу будзе не пазьней за 4 лютага 18.00.

За інфармацыяй зьвяртайцеся: Надзея Лявішчава, тэл. +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29
e-mail: act.trainings@gmail.com.

Курс адбудзецца ў межах гранта Глабальнага фонда для барацьбы з СНІДам, туберкулёзам і малярыяй “Забесьпячэньне ўсеагульнага доступу асноўных пацярпелых груп насельніцтва Беларусі да прафілактыкі, лячэньня і дагляду ў сувязі з ВІЧ”.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


9 − = 2

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары