Мясцовы фонд развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна

Мясцовы фонд развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна (далей фонд) – гэта беларуская некамерцыйная арганізацыя, зарэгістраваная галоўным упраўленнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама і якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у Быхаўскім раёне.

Мэта фонду – садзейнічанне ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна.

Задача фонду – дапамогу мясцовым супольнасцям у распрацоўцы і рэалізацыі эканамічных, экалагічных і сацыяльных ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця на тэрыторыі раёна.

Дата рэгістрацыі Фонду: 19 мая 2016 года.

Мэтавыя групы:

  • асабістыя падсобныя гаспадаркі, рамеснікі і аграсядзібы (мікра-бізнэс);
  • індывідуальныя прадпрымальнікі, сялянскія фермерскія гаспадаркі;
  • камерцыйныя і дзяржаўныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і паслугі, у тым ліку ў сферы турызму (малы і сярэдні бізнэс);
  • установы адукацыі, аховы здароўя, культуры і іншыя арганізацыі, чыя дзейнасць накіравана на рашэнне сацыяльных, эканамічных і экалагічных праблем, якія маюць значную ролю для развіцця раёна.

Дзейнасць Фонду накіравана на:

  • распрацоўку і рэалізацыю стратэгій і праграм эканамічнай дзейнасці для ўстойлівага развіцця тэрыторыі раёна;
  • падтрымку мэтавых груп у рэалізацыі ініцыятыў праз прадастаўленне ім інфармацыйна-кансультацыйнай і фінансавай падтрымкі (гранты);
  • распрацоўку і рэалізацыю праектаў і праграм па запыце мэтавых груп фонду.

З 2017 года Фонд працуе ў галіне нефармальнай адукацыі дарослых. Пры падтрымцы DVV International у 2019 годзе фондам створаны ў г. Быхаў Цэнтр адукацыі дарослых “Баркулаб” і каардынуецца яго дзейнасць.

Аператыўнае кіраванне фондам ажыццяўляе дырэктар, Мельнікаў Раман Валер’евіч.

Кантактны тэлефон: 8 (029) 6970835, e-mail: roman_melnikov@tut.by. 

The Local Foundation for Development of the Territories of Bykhov District (hereinafter referred to as the Fund) is a Belarusian non-profit organization registered with the main justice department of the Mogilev Regional Executive Committee and operating in the Bykhov district.

The purpose of the fund is to promote sustainable socio-economic development of the area.

The purpose of the Fund is to assist local communities in the development and implementation of economic, environmental and social initiatives aimed at improving the quality of life in the area.

The date of registration of the Fund: May 19, 2016.

Target groups:

  • personal farms, artisans and farmsteads (micro-business);
  • individual entrepreneurs, peasant farms;
  • commercial and government organizations producing, processing and services, including tourism (small and medium-sized businesses);
  • educational, health, cultural and other organizations whose activities are aimed at solving social, economic and environmental problems that play a significant role in the development of the area.

The Foundation’s activities are aimed at:

  • development and implementation of strategies and programs of economic activities for sustainable development of the territory of the district;
  • support of target groups in the implementation of initiatives through the provision of information-advisory and financial support (grants);
  • development and implementation of projects and programs upon request of the Fund’s target groups.

Since 2017, the Foundation has been working in the field of non-formal adult education. With the support of DVV International in 2019, the foundation established the “Barkulab” Adult Education Center in Bykhaw and coordinated its activities.

The director, Melnikov Roman Valerievich, directs the fund management.

Contact phone: 8 (029) 6970835, e-mail: roman_melnikov@tut.by.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники
© 2012-2020 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары