Зараз вы тут: Навiны » Міжнародны трэнінг па інклюзіўнай адукацыі

Заяўкі прымаюцца да 12.00 25 студзеня

Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь запрашае паўдзельнічаць у серыі трэнінгаў, прысвечаных інклюзіўны адукацыі.

I сесія трэнінгу адбудзецца ў Мінску 2 – 4 лютага. Назва трэнінгу: «Інклюзіўная адукацыя. Перавагі і асноўныя падыходы»

Арганізатары запрашаюць на трэнінг спецыялістаў дашкольнай, школьнай і спецыяльнай адукацыі; кіраўнікоў адукацыі; прадстаўнікоў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія яднаюць сем’і дзяцей з інваліднасцю. Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на электронны адрас ezalutskaya@belarus.childfund.org, ці факсам на нумар (017) 257–04–94 да 12.00 25 студзеня 2012 г.

Аб выніках адбору ўдзельнікаў арганізатары паведамяць не пазней за 17:00 27 студзеня 2012 г.

Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду бярэ на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў. Праезд аплачваецца пры падачы арыгіналаў праезных дакументаў.

Падрабязней

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары