Зараз вы тут: Навiны » МІЖНАРОДНЫ СТУДЭНЦКІ СЭМІНАР “СТУДЭНЦКАЕ САМАКІРАВАНЬНЕ: БЕЛАРУСЬ, НЯМЕЧЧЫНА, УКРАІНА”

Беларуская праваабарончая школа абвяшчае конкурс на ўдзел у Першым Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі зь Беларусі ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў, зацікаўленыя ў паглыбленьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія зьяўляюцца выпускнікамі Летніх школаў па правах чалавека для моладзі й адукатараў, а таксама іншых адукацыйных мерапрыемстваў, праведзеных у межах праграмы “Беларуская праваабарончая школа”.

Курс будзе складацца з двух сямідзённых трэнінгаў  і дыстанцыйнага курсу. Ад Беларусі група будзе сфармаваная з васьмі  ўдзельнікаў на конкурснай аснове.

Першая сэсія адбудзецца з 11 па 17 верасьня 2011 году на беразе Чорнага мора ў Бахчысарайскім раёне АР Крым (Украіна). Другая сэсія адбудзецца ў сьнежні 2011 году ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні, Літва.

Працоўная мова – расейская. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на харчаваньне, пражываньне, візы ды праезд.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасьня 2011 году.

Падрабязная інфармацыя пра курс і ўмовы ўдзелу – на сайце: http://spring96.org/be/news/45295

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


4 × = 16

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары