Зараз вы тут: Навiны » МІЖНАРОДНЫ ЭКАЛЯГІЧНЫ ЛЕТНІК У ЖОДЗІНА

З 19 па 30 ліпеня 2010 г. у Жодзіна будзе праходзіць міжнародны моладзевы добраахвотніцкі экалягічны летнік, які рэалізуецца ў межах міжнароднага праекту «EWOCA-3» пры падтрымцы эўрапейскага фонду «Меркатор».

Асноўная мэта правядзеньня летніку – спрыяньне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменьню й міжкультурнай камунікацыі праз добраахвотніцкую працу й абмеркаваньне глябальных экалягічных праблемаў.

У Жодзіна прыедуць маладыя людзі зь Нямеччыны й Літвы, каб разам са студэнтамі, маладымі працоўнымі, вучнямі й пэдагогамі гарадзкіх школаў, моладзьдзю з грамадзкага аб’яднаньня «Новая Касталія», ня толькі «вырашаць» пытаньні экалёгіі, альтэрнатыўнай энэргетыкі, рацыянальнага выкарыстаньня рэсурсаў, але й дапамагчы ў стварэньні эколяга-рэкрэатыўнай пляцоўкі на базе адной з навучальных установаў.

Каб падаць заяўку на ўдзел, а таксама за  дадатковай інфармацыяй, зьвяртайцеся праз тэлефоны: +375296526017, +375293125495.

Паводле nastaunik.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары