Зараз вы тут: Навiны » Міжнародны адукацыйны курс для журналістаў «Узмацненне ўплыву журналісцкай супольнасці на забеспячэнне правоў чалавека»

Міжнародны адукацыйны курс для журналістаў «Узмацненне ўплыву журналісцкай супольнасці на забеспячэнне правоў чалавека» запрашае да удзелу.

Дадзены курс накіраваны на журналістаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, якія ўжо маюць досвед асвятлення вострых грамадскіх праблем і канфліктных сітуацый, а таксама матываваныя актыўна асвятляць пытанні абароны правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў у будучым. У Курсе возьмуць удзел журналісты з Беларусі і Украіны. Экспертамі курсу з’яўляюцца вядучыя журналісты і грамадскія дзеячы з Украіны і іншых краін.

Міжнародны адукацыйны курс па правах чалавека для журналістаў працягнецца з кастрычніка 2014 года па снежань 2015 года і будзе складацца з:

  • двух чатырохдзённых трэнінгаў;
  • двух дыстанцыйных сесій;
  • адукацыйнага візіту ў Польшчу і Чэхію.

Арганізатары адукацыйнага курса: Грамадская арганізацыя «М’АРТ» (Украіна) і Праваабарончы цэнтр «Поступ» (Украіна) у партнёрстве з Хельсінскім фондам правоў чалавека (Польша), Арганізацыяй “People In Need” (Чэхія), Арганізацыяй «Človek v ohrození» (Славакія) і Грамадскім аб’яднаннем “ВІТ” (Беларусь) пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага Вышаградскага Фонду.

Дзякуючы курсу удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды па насупных тэмах:

  • Правы чалавека і журналістыка;
  • Міжнародныя і нацыянальныя механізмы абароны правоў чалавека;
  • Дзеянні журналістаў па абароне правоў чалавека;
  • Як рыхтаваць матэрыялы, звязаныя з праблемамі правоў чалавека;
  • Як рыхтаваць матэрыялы ў адпаведнасці з правамі чалавека: баланс публічнасці і прыватнасці;
  • Журналісцкая этыка;
  • Бяспека ў дзейнасці журналіста. Асаблівасці працы журналіста ў гарачых кропках і канфліктных зонах;
  • Як праводзіць журналісцкія раследванні ў сферы правоў чалавека;
  • Як арганізоўваць эфектыўныя журналісцкія адвакацыйныя кампаніі ў абарону правоў чалавека.

Фарміраванне групы ўдзельнікаў будзе адбывацца па выніках конкурснага адбору.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў наступныя:

  • Актыўная праца ў дзеючых СМІ;
  • Актыўная грамадзянская пазіцыя;
  • Вопыт падрыхтоўкі матэрыялаў у сферы абароны грамадскіх інтарэсаў;
  • Магчымасць удзельнічаць ва ўсіх навучальных мерапрыемствах курса;
  • Гатоўнасць да супрацоўніцтва ў камандзе з іншымі ўдзельнікамі курса.

Першы семінар навучальнага Курсу пройдзе з 4 па 7 кастрычніка 2014 года у горадзе Чарнігаў (Україна).

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне адабраных удзельнікаў, выдаткі на праезд да месца правядзення сесій курса і ў зваротным кірунку.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:

  1. Крок першы: Зарэгістраваць сваю кандыдатуру на ўдзел у Міжнародным адукацыйным курсе, запоўніўшы рэгістрацыйную анкету онлайн па адрасе: http://edu.helsinki.org.ua/zajavka (абавязкова пастаўце галачку насупраць назвы Школы ўверсе старонкі!).
    Звярніце ўвагу! Для таго, каб атрымаць доступ да анкеты, вы павінны быць зарэгістраваным карыстальнікам сайта. Зарэгістравацца як карыстальнік сайта вы можаце па гэтай спасылцы: http://edu.helsinki.org.ua/user/register .
  2. Крок другі: Падаць да 3-х уласных журналісцкіх матэрыялаў. Спасылку на названыя матэрыялы неабходна прывесці ў полі “Дадатковае заданне” аплікацыйнай формы (у выпадку калі матэрыялы не апублікаваныя на інтэрнэт-рэсурсах, адсканаваныя друкаваныя публікацыі, фотарэпартажы, відэаролікі і аўдыазапісы павінны быць папярэдне размешчаны заяўнікам ў сетцы Інтэрнэт у адкрытым, або абмежаваным доступе).

Просім звярнуць увагу, што конкурсныя дакументы павінны паступіць не пазней за 17 верасня 2014 года. Заяўкі, атрыманыя пазней пазначанага тэрміну, разгледжаны не будуць. Удзельнікі конкурса будуць праінфармаваны аб яго выніках да 22 верасня 2014 года.

Ваша кандыдатура лічыцца зарэгістраванай на ўдзел у конкурсе, калі вы атрымалі пра гэта паведамленне ад арганізатараў.

Кантакты арганізатараў ва Украіне для атрымання дадатковай інфармацыі: Вольга Сяргеева: +38 0509222348, e-mail: rozumiemopravaludyny@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары