Хэльсінскі Фонд па Правах Чалавека абвесьціў конкурс на ўдзел у Міжнароднай летняй школе па правах чалавека “Правы чалавека й мэдыцына”, якая адбудзецца ў Варшаве-Мэдзішыне з 25 чэрвеня па 2 ліпеня 2011 году. Школа прысьвечаная пытаньням, зьвязаным з абаронай правоў чалавека ў мэдыцынскай сыстэме.
Да ўдзелу ў школе запрашаюцца актывісты праваабарончых няўрадавых арганізацыяў. Працоўная мова школы – расейская.
Арганізатары забясьпечваюць бескаштоўна: лекцыі, практычныя заняткі, а таксама іх пераклад, вучэбныя матэрыялы, мэдычную страхоўку.
Удзельнікі могуць зьвярнуцца ў Хэльсінскі фонд па стыпэндыю на частковую кампэнсацыю выдаткаў на праезд да Польшчы.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на эл. адрас: summer2011@hfhrpol.waw.pl дакумэнты, пералічаныя на сайце: http://www.yhrm.org/advertisments/nabor_na_mezhdunarodnuyu_letnyuyu_shkolu_po_pravam_cheloveka_prava_cheloveka_i_meditsi альбо на звычайную пошту: Helsi?ska Fundacja Praw Cz?owieka, ul. Zgoda 11, 00-018 Warszawa, POLSKA
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2011 г.