Зараз вы тут: Навiны » МІЖНАРОДНАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ Ў ГАЛІНЕ АДУКАЦЫІ, ТЭХНАЛЁГІЯЎ І РАЗЬВІЦЬЦЯ

7-9 сакавіка 2011 году ў Гішпаніі адбудзецца міжнародная навуковая канфэрэнцыя ў галіне адукацыі, тэхналёгіяў і разьвіцьця.

Канфэрэнцыя зьяўляецца міжнародным форумам для навукоўцаў, якія жадаюць прэзэнтаваць свае дасьледваньні й распрацоўкі. Разам з тым плянуецца й абмеркаваньне галоўных аспэктаў і апошніх вынікаў у галіне адукацыі й дасьледваньняў.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы з розных галінаў. Плянуецца, што ў гэтым годзе прымуць удзел каля 500 дэлегатаў з 65 краінаў сьвету.

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць эсэ да 25 лістапада 2010 году. Тэмы эсэ можна знайсьці на сайце: http://www.iated.org/inted2011/topics

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.iated.org/inted2011/

Паводле adukacyja.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


4 − = 2

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары