Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Міжнародная адукацыйная праграма для моладзі «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці»

Абвешчаны конкурс на ўдзел у міжнароднай праграме нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці».

Удзельнікі: дзяўчаты і хлопцы з Беларусі, Украіны і Польшчы ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.

Найважнейшыя крытэры адбору – асабістая матывацыя да ўдзелу ў праграме, жаданне палепшыць жыццё сваіх супольнасцяў, гатоўнасць працаваць над рэалізацыяй сваёй ініцыятывы і над сабой.

Анкеты на ўдзел у праграме прымаюцца он-лайн да 10-га сакавіка 2014 года.

Мы цэнім крэатыўныя і нечаканыя заяўкі і паважаем здольнасць да крытычнага мыслення.

Падрабязна пра праграму «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці» тут

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары