Зараз вы тут: Навiны » МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЕЖНЫХ СПРАЎ ПОЛЬШЧЫ АБВЕСЦІЛА АДКРЫТЫ КОНКУРС “ПАДТРЫМКА БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАДСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ Ў 2011 ГОДЗЕ”

Напрамкі падтрымкі:

1. Падтрымка дзейнасьці беларускіх арганізацый і грамадскіх ініцыятываў на мясцовым узроўні.

2. Падтрымка адукацыйных ініцыятываў, накіраваных на разьвіццё грамадзянскай адукацыі і прававой асьветы, культуры і беларускіх традыцый; заахвочваньне ўдзелу навукоўцаў у сумесных дасьледчых праектах зь мясцовымі ды еўрапейскімі партнэрамі; дапамога рэпрэсаваным навукоўцам.

3. Умацаваньне праеўрапейскіх поглядаў моладзі і маладых спецыялістаў.

4. Юрыдычная дапамога і сацыяльныя паслугі рэпрэсаваным.

5. Падтрымка існуючых незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія працуюць у Беларусі – як традыцыйных (напрыклад, газэты), так і электронных: інфармацыйныя парталы, блогі (напрыклад, праз навучаньне і тэхнічную дапамогу).

6. Падтрымка ініцыятываў, нактраваных на зьмяншэньне сацыяльнай ізаляцыі грамадзянскай супольнасьці.

7. Падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у прыватнасьці, актывізацыя аб’яднаньняў прадпрымальнікаў.

Апошні  тэрмін падачы заявак: 17 сакавіка 2011, 14.00

Міністэрства замеежных спраў Польшчы абвесціла адкрыты конкурс :“Супольныя польска-беларускія праекты-2011”

Мэтаю конкурсу зьяўляецца ўмацаваньне польска-беларускіх адносінаў і стварэньне сацыяльных і культурных сувязяў паміж польскай і беларускай грамадзкай супольнасьцю.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасьці:

  • культурнае супрацоўніцтва ў розных галінах культуры: кіно, тэатр, музыка, літаратура і г. д.;
  • навукова-тэхнічнае ды супрацоўніцтва ў галіне адукацыі школаў, унівэрсытэтаў ды іншых навучальных установаў;
  • супрацоўніцтва з установамі культуры: галерэі, музэі і г.д.;
  • грамадзкая дыпламатыя па ўмацаваньні польска-беларускіх адносінаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 сакавіка 2011 г., 14.00

Больш падрабязная інфармацыя знаходзяцца  на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў: http://www.msz.gov.pl/Otwarty,konkurs,na,realizacje,zadania,Wspolne,dzialania,polsko-bialoruskie,2011,41535.html

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары