Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукаўцаў “ВІТ”

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” было заснавана ў кастрычніку 1995 года, зарэгістравана 4.11.1995, перарэгістравана 31.08.1999 і, нарэшце, 4.11.2005

Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” – цэльная (без мясцовых структур) арганізацыя навукова асветніцкага характару дзейнасці, тэрыторыя дзейнасці – Гродзенская вобласць.

Па стану на 1.01.2006 г. у склад арганізацыі уваходзіць 27 сябраў, з 15 дзяўчат і 12 хлопцаў. З іх 4 кандыдаты навук, 10 магістраў (5 з іх атрымалі ступень за мяжой)

Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” бярэ ўдзел у працы АГА, Беларускай сеткі ў інтарэсах дзяцей і Міжнароднай сеткі Street Law/Права на кожны дзень

Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” бачыць сваю місію ў спрыянні фармаванню сацыяльна-актыўных нацыянальна-свядомых грамадзян праз правядзенне навуковых, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў.

Напрамак дзейнасці – навукова-асветніцкі

Асноўныя кампетэнцыі арганізацыі:

  • Грамадзянская і прававая адукацыя ды грамадзянскі ўдзел моладзі;
  • Падтрымка навуковых даследаванняў маладых навукоўцаў-гуманітарыяў;
  • Захаванне і адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны Гарадзеншчыны, развіццё краязнаўчага турызму.

Асноўныя дасягненні арганізацыі за 10 год:

  • Больш за 100 адукацыйных праграм па прававой і грамадзянскай адукацыі для моладзі, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ
  • Падрыхтавалі і выдалі 15 навуковых і навучальна-метадычных выданняў
  • Дзейнічае рэсурсны цэнтр доўгатэрміновай праграмы для моладзі, настаўнікаў і юрыдычных клінік “Права на кожны дзень” (з 1998 г.)
  • Згуртавалі маладых даследчыкаў ВКЛ з Беларусі і краін-спадкаемцаў ВКЛ, ладзім “Школу вывучэння ВКЛ” (з 2002 г.), правялі 2 міжнародныя канферэнцыі па гісторыі ВКЛ.

З 1996 года грамадскае аб’яднанне “ВІТ” праводзіць каротка- і доўгатэрміновыя нефармальныя адукацыйныя праграмы для моладзі, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ.

Арганізацыяй падрыхтавана і выдадзена 15 дапаможнікаў і падручнікаў па праву, мовазнаўству і гісторыі.

У складзе арганізацыі 12 трэнераў, што спецыялізуюцца ў розных аспектах прававой і грамадзянскай адукацыі, і якія маюць досвед правядзення адукацыйных мерапрыемстваў як і Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой (Літва, Польшча, Венгрыя, Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан)

Сайт Арганізацыі

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники
© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары