Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Арганізацыя заснавана і зарэгістравана ў 1997 г.

На аснове беларускіх нацыянальных каштоўнасцей развівае грамадскую актыўнасць сярод розных колаў насельніцтва шляхам інфармацыйнай і адукацыйна-асветніцкай падтрымкі дэмакратычных грамадскіх ініцыятываў.

Асноўныя кірункі дзейнасці арганізацыі:

– Інфармацыйная падтрымка грамадскіх ініцыятыў (часопіс “Трэці сектар”, электронная рассылка  “Кроніка Грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”).

– Грамадзянская адукацыя ў галіне журналістыкі («Школа маладога журналіста», партал “Твой стыль”, навучальныя візіты і абмены).

– Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, сацыяльная і фізічная актывізацыя сталых людзей (uzv-hrodna.blogspot.com).

– Развіццё мясцовых супольнасцей і сацыяльнай анімацыі (“Адкрытая школа мясцовай супольнасці” – трэнінгі і навучальныя візіты для грамадскіх актывістаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, дапаможнік “Сацыяльны аніматар”, дапамога ў стварэнні мясцовых сайтаў,  валанцёрская праца з сіротамі і г.д.).

– Культура і спадчына (выданне літаратуры (“Песьня пра Зубра”, “Легенды і міфы”: ад Нёмана да Буга”, “Традыцыйная кухня Беласточчыны і Гарадзеншчыны”), міжнародныя культурніцкія праекты, праекты па захаванні і папулярызацыі гістарычнай спадчыны Гародні  (“Новы свет”).

– Развіццё транспамежнага супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі (Форум НГА Еўрарэгіёна “Нёман”, ПоЛіБелКа (2003, 2006, 2010), міжнародныя моладзевыя летнікі, абмен валантэрамі і г.д.)

– Умацаванне патэнцыялу грамадскіх ініцыятываў ( навучальныя візіты, трэнінгі, кансультацыі па планаванні дзейнасці арганізацыі, сувязях з грамадскасцю, распрацоўцы праектаў, арганізацыйным развіцці, распрацоўцы навучальных праграм, выкарыстанні новых медыяў і г.д.).

За час свайго існавання мы арганізавалі альбо спрычыніліся да арганізацыі такіх праграм, праектаў і мерапрыемстваў, як:

– «Школа маладога журналіста» (1997-2012);

– Круглы стол прадстаўнікоў сацыяльных арганізацыяў Гарадзеншчыны (1999);

– «Універсітэт Залатога Веку» для сталых людзей (2010-2012);

– Грамадскія слуханні, прысвечаныя будаўніцтву ГЭС на Нёмане (2001);

– Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна “Нёман” (2002);

– Міжнародныя сустрэчы грамадскіх лідэраў еўрарэгіёна “Нёман” – ПоЛіБелКа (2003, 2006, 2010);

– Адкрытая Школа мясцовай супольнасці (2005-2008, 2011);

– Курс для маладых адукатараў з Беларусі, Партугаліі, Польшчы і Украіны “IDEA for Youth” (2005);

– Фестывалі маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” (2007, 2010, 2012);

– Форумы моладзёвых ініцыятыў Гарадзеншчыны “ІнфоМІГ” (19992002);

– «Школа эканамічнай самастойнасці для жанчын» (2000-2002);

– Фестывалі нефармальнай адукацыі (2006, 2008, 2010);

– выданне інфармацыйна-аналітычнага часопіса “Трэці сэктар” (1997-2008);

– выданне электроннай рассылкі “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” (1999-2012);

– стварэнне мультымедыйнага парталу “Твой стыль» (2008-2012);

– правядзенне шматлікіх трэнінгаў, канферэнцый, круглых сталоў, грамадскіх слуханняў, навучальных візітаў;

– выданне кніг і дапаможнікаў па кіраванні НГА, развіцці мясцовых супольнасцей, захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны, міжнародным супрацоўніцтве.

Нашы кантакты:

Тэл./факс +375152757172,

e-mail: trecisektar@yahoo.com, 3sektar@gmail.com

www.3sektar.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники
© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары