Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў»

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Адукацыя без межаў” было створана ў сакавіку 2003 г. групай ініцыятыўных людзей, інатарэсы і сфера дзейнасці якіх тым ці іншым чынам звязаныя з адукацыяй і асветай. У склад арганізацыі ўваходзяць больш за 20 асобаў. Сярод заснавальнікаў — педагогі, сацыяльныя работнікі, гісторыкі, журналісты, мовазнаўцы, музыканты, юрысты і г.д. Усе сябры арганізацы працуюць на валанцёрскай аснове.

МГА “Адукацыя без межаў” зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі РБ 9 лістапада 2004 года і  перарэгістравана 27 кастрычніка 2009 (пасв. аб рэг. № 01516).

Асноўнай мэтай МГА “Адукацыя без межаў” з’яўляецца садзеянне развіццю сістэмы дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізацыі канстытуцыйнага права дарослых грамадзян Беларусі на атрыманне адукацыі ў любым узросце.

Грунтуючыся на агульначалавечых каштоўнасцях, мы верым, што права на адукацыю з’яўляецца фундаментальным грамадзянскім правам. Яно з’яўляецца неад’емнай і неабходнай умовай для рэалізацыі ўсіх астатніх правоў грамадзянаў і развіцця чалавека незалежна ад узросту, першапачатковай адукацыі, сацыяльнага становішча і ўзроўню даходаў.

Асноўныя напрамкі нашай дзейнасці:

  • распрацоўка і рэалізацыя рознага кшталту адукацыйных і асветніцкіх праграм для дарослых і моладзі;
  • здзяйсненне выдавецкай дзейнасці па тэме нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за яе межамі;
  • арганізацыя навучальных праграм, міжнародных абменаў (стажыровак) для спецыялістаў адукацыйнай сферы;
  • наладжванне супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі і ўстановамі на нацыянальным і міжнародным узроўнях для абмену досведам, навучання і павышэння кваліфікацыі;
  • удзел у міжнародных праграмах, праектах і мерапрыемствах з мэтай прасоўвання айчыннай нефармальнай адукацыі і асветы ў міжнародную адукацыйную прастору.

Наша праца накіравана на наступныя мэтавыя групы:

  • андрагогі і мультыплікатары для розных мэтавых груп
  • студэнты і маладыя дарослыя ў рэгіёнах і сельскай мясцовасці
  • дарослыя і сталыя людзі / пенсіянеры
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники
© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары