Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»

ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” – арганізацыя, якая рэалізуе дзейнасць у сферы нефармальнай адукацыі. Сябрамі арганізацыі з’яўляюцца больш за 30 трэнераў нефармальнай адукацыі, адукатараў, лідэраў навучальных гурткоў, педагогаў, псіхолагаў. Чатыры сябры арганізацыі маюць навуковую ступень кандыдата навук.

ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” – недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, якая была створаная 6 красавіка 1997 года, зарэгістраваная Управай юстыцыі Мінгарвыканкама 20 чэрвеня 1997 года і перарэгістраваная 25 жніўня 2006 года (пасведчанне аб рэгістрацыі №05?590).

Наша місія – развіццё індывідуальнай аўтаноміі і сацыяльнай кампетэнтнасці асобы.

Мэтай дзейнасці Цэнтра “ПОСТ” з’яўляецца спрыянне развіццю чалавека як суб’екта асабістай адукацыйнай дзейнасці шляхам арганізацыі і рэалізацыі разнастайных адукацыйных праектаў і праграм.

Асноўныя задачы Цэнтра “ПОСТ”:

  • стварэнне ўмоваў для паляпшэння якасці самаадукацыі чалавека і яго вынікаў
  • спрыянне павышэнню эфектыўнасці дзейнасці педагогаў, якія працуюць ў розных тыпах адукацыйных арганізацый і ўстановаў
  • удзел у распрацоўцы і вывучэнні разнастайных актыўных формаў і метадаў адукацыі
  • пашэрэнне сувязей з грамадскімі, дзяржаўнымі і камерцыйнымі арганізацыямі, якія зацікаўленыя ў развіцці адукацыі

З 1997 г. па гэты час Цэнтрам «ПОСТ» рэалізавана болей за 40 доўгатэрміновых праграм і праектаў, праведзена болей за 400 семінараў, трэнінгаў, летнікаў, моладзевых абменаў і іншых адукацыйных праграм для падлеткаў, моладзі, спецыялістаў сферы адукацыі, актывістаў грамадскіх арганізацый і іншых мэтавых груп. Сябрамі арганізацыі напісана і выдадзена 7 кніг, якія прысвечаны розным аспектам адукацыйнай дзейнасці, педагогікі і работы з моладдзю.

Адукацыйныя праграмы Цэнтра “ПОСТ” базуюцца на максімальна поўнай рэалізацыі норм і прынцыпаў стратэгіі актыўнага навучання, якая заключаецца ў мэтанакіраванай арганізацыі спецыфічнага адукацыйнага асяроддзя, заснавананга на:

  • актыўнасці ўдзельніка ў адукацыйным працэсе
  • суб’ект-суб’ектных адносінах педагога і ўдзельніка (парытэтнасці)
  • забеспячэнні шматбаковай камунікацыі
  • запуску працэса канструявання ведаў удзельнікамі адукацыйнай дзейнасці
  • выкарыстанні адпаведных (інтэрактыўных) метадаў, спосабаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэса
  • рэгулярнай рэфлексіі і сама-рэфлексіі суб’ектаў адукацыйнай дзейнасці
  • выкарыстанні механізмаў самаацэнкі і зваротнай сувязі

Асноўныя мэтавыя групы:
Спецыялісты сферы адукацыі, моладзь і падлеткі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, лідэры і актывісты мясцовых супольнасцяў.

Асноўныя формы адукацыйнай дзейнасці:

  • семінары з “дзейнасцю”
  • інтерактыўныя семінары-трэнінгі
  • школы-семінары
  • навучальныя гурткі
  • open space
  • праграмы міжнародных абменаў
  • адукацыйныя летнікі

Асноўная тэматыка праграм Цэнтра “ПОСТ”:

  • нефармальная (грамадзянская) адукацыя
  • стратэгія актыўнага навучання
  • міжкультурная адукацыя
  • сучасная Еўропа і Еўрапейскі Звяз
  • моладзевае лідэрства і актыўная грамадзянскасць
    грамадзянская мужнасць (актыўныя паводзіны грамадзяніна ў паўсядзённых жыццёвых сітуацыях публічных праяваў гвалту, агрэсіі альбо дыскрымінацыі)
  • здаровы лад жыцця (прафілактыка ўжывання алкаголю, тытуню і наркотыкаў у моладзевым асяроддзі, рэпрадуктыўнае здароўе, асэнсаванне і пабудова жыццёвай перспектывы маладога чалавека)
  • развіццё мясцовых супольнасцяў (падрыхтоўка сацыяльных арганізатараў, мясцовых актывістаў, дзейнасць па вырашэнні мясцовых праблемаў, устойлівае развіццё і мясцовыя Павесткі XXI).

Кантактныя каардынаты:

Беларусь, Мінск, вул. Новавіленская 38. 220053

+375 17 3354714

+375 17 3354713

Вэбсайт: http://www.centerpost.org

Старшыня Праўлення – Дзмітры Карпіевіч
Выканаўчы дырэктар – Аляксандр Каралевіч

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники
© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары