Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях (АМО) www.amo.cz (Чэхія) пры падтрымцы МЗС Чэхіі й Міжнароднага вышаградзкага фонду (http://www.visegradfund.org/) запрашае да ўдзелу ў мэтадычным сэмінары, які адбудзецца ў Доме правоў чалавеку ў Вільні па адрасе: Latako str. 3.
Тэмы сэмінару:
– Выкладаньне навейшай гісторыі як мэтадычная праблема.
– Праектная дзейнасьць. Чэскі досьвед разьвіцьця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах.
Тэрміны правядзеньня:
– 13–14 жніўня 2010 г.
– 16–17 жніўня 2010 г.
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, мэдычную страхоўку, забясьпечаць харчаваньне й пражываньне ўдзельнікаў.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі адправяцца ў адукацыйную паездку ў Чэхію.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі ды іншыя зацікаўленыя ў тэмах асобы.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету (ankieta-amo) з матывацыяй (каля дзесяці сказаў), і даслаць яе на адрас: klimalla@mail.ru
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 ліпеня 2010 г.
Паводле nastaunik.info