Зараз вы тут: Навiны » “МАЙСТЭРНЯ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АКТЫЎНАСЬЦІ” ЗАПРАШАЕ ДА ЎДЗЕЛУ Ў НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ


“Майстэрня грамадзянскай актыўнасьці” запрашае да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 25 год, якія пражываюць у Беларусі й жадаюць зьмяніць сваё асяродзьдзе да лепшага. Прыярытэт для ўдзелу ў праграме аддаецца кандыдатам зь невялікім альбо нулявым вопытам рэалізацыі грамадзкіх ці сацыяльных праектаў.

Асноўная мэта майстэрні – разьвіцьцё й навучаньне моладзі праз рэалізацыю грамадзкіх ініцыятываў. Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычную й практычную падтрымку ў рэалізацыі ўласнай ідэі, якая ўключае ў сябе цыкл з 3 спэцыялізаваных сэмінараў-трэнінгаў, суправаджэньне кожнага праекта пэрсанальным куратарам, індывідуальна арганізаванага навучаньня й абмену досьведам з моладзьдзю з розных рэгіёнаў.

Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне ў межах трох сэмінараў праграмы, а таксама па ўзгадненьні кампэнсуюць дарожныя выдаткі да месца правядзеньня сэмінараў.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна запоўніць ан-ляйн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://maysternya.org/ru/maysternya-2012/call-for-applications/anketa-by/

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 сакавіка 2012 году.

Падрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: http://maysternya.org/ru/maysternya-2012/call-for-applications/

Паводле adukacyja.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары