Зараз вы тут: VI Фестываль Нефармальнай Адукацыі, Навiны, Слайдшоу, Фестываль НФА » Маніфест на беларускай мове на сайце EAEA

Маніфест па адукацыі дарослых у 21 стагоддзі на беларускай мове перакладзены з ангельскай мовы ў межах праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць”, размешчаны на сайце EAEA.Нагадаю, што Маніфест, які распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА), будзе выкарыстоўвацца ў якасці базавага дакумента падчас првядзення VI Фестываля нефармальнай адукацыі, які пройдзе 7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры им.Й.Рау.

Трэнеры, менеджэры, кіраўнікі праграм і арганізацый нефармальнай і дадатковай адукацыі ўсіх формаў уласнасці з усіх рэгіёнаў Беларусі падчас Фестываля абмяняюцца на вопытам, абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва і ўзгодняць перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.

У праграме Фестывалю пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі, абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы». На Фестывалі будуць падведзены вынікі конкурсу «Падзея года ў нефармальнай адукацыі», а таксама конкурсу для журналістаў «Аб адукацыі нефармальна». У заключны дзень Фестывалю для ўдзельнікаў будуць арганізаваны азнаямленчыя візіты, а таксама адкрытая публічная дыскусія на тэму “Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Заполніть заяўку на ўдзел у Фестывалі можна да 16 мая 2016 года!

 

 

Больш падрабязна пра мерапрыемства і навіны VI Фестывалю нефармальнай адукацыі

на www.adukatar.net, а таксама:

https://www.facebook.com/events/1097862150236135/?active_tab=highlights

https://vk.com/club42964274

 Калі ў вас узніклі пытанні па ўдзелу ў Фестывалі, звяртайцеся:

+375 29 318 77 18 (Кацярына), +375 29 171 93 97 (Іна), ngofest2016@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары