Маскоўская Хэльсынская Група сумесна зь міжнародным Моладзевым Праваабарончым Рухам у межах адукацыйнай праграмы “Міжнародная Школа Правоў Чалавека й Дэмакратыі” абвясьціла набор слухачоў для ўдзелу у трэцяй Летняй Школе Правоў Чалавека, якая адбудзецца з 24 ліпеня па 1 жніўня 2010 году ў Маскве.
Падчас Школы пройдуць заняткі па наступных тэмах:
– уводзіны ў тэорыю й філязофію правоў чалавека,
– гісторыя праваабарончага руху ў СССР, Расеі, Эўропе й сьвеце,
– нацыянальныя й міжнародныя мэханізмы абароны правоў чалавека,
– судовыя й пазасудовыя мэханізмы абароны правоў чалавека,
– дзеяньні ў абарону грамадзкіх інтарэсаў,
– сучасныя праблемы й выклікі міжнароднай сыстэмы абароны правоў чалавека,
– кіраваньне й стратэгія разьвіцьця сучасных праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў,
– новыя тактыкі абароны правоў чалавека,
– сучасны праваабарончы рух, стратэгіі яго будучага разьвіцьця,
– стратэгія Гуманітарнага Антыфашызму як супрацьдзеяньне ксэнафобіі, дыскрымінацыі й інталерантнасьці.
Акрамя заняткаў у праграме Школы факультатыўныя блёкі “Кіно за правы чалавека”, прэзэнтацыя сацыяльных праектаў НДА, дыскусіі аб месцы й ролі дзеяньняў па абароне правоў чалавека ў разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці. Удзельнікі школы маюць магчымасьць падрыхтаваць уласныя факультатыўныя блёкі.
Да ўдзелу запрашаюцца пачынаючыя праваабаронцы й грамадзкія актывісты, маладыя сябры грамадзкіх праваабарончых прыёмных, актывісты моладзевых грамадзкіх і студэнцкіх арганізацыяў, супрацоўнікі студэнцкіх юрыдычных клінікаў з Расеі ды іншых краінаў. Заяўкі ад прэтэндэнтаў зь іншых краінаў будуць прымацца толькі пры ўмове поўнай аплаты ўдзелу ў Школе па папярэднім ўзгадненьні з арганізатарамі.
Арганізатары забясьпечаць харчаваньне й пражываньне ўдзельнікаў, кампэнсуюць выдаткі на праезд.
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца анлайн на сайце: www.inthrschool.org, а таксама напісаць эсэ па адной з тэмаў, пазначаных на сайце.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 чэрвеня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: +7 (495) 607-60-69 альбо па эл. пошце: part@inthrschool.org
Больш падрабязная інфармацыя – на сайце: www.inthrschool.org
Паводле рассылкі belngo.info