Прадстаўнікоў грамадзкіх і дзяржаўных арганізацый і установаў, зацікаўленых у разьвіцьці міжнароднага супрацоўніцтва ў межах Эўрарэгіёна “Нёман” (Гарадзенская вобл. Беларусі, Падлясскае ваяводства Польшчы, Вільнюсскі, Алітускі і Марьямпольскі ўезды Літвы, Калінінградская вобл. Расіі) запрашаем да ўдзелу ў Міжнароднай Летняй школе менеджэраў праектаў у галіне культуры і асьветы, якая адбудзецца 9-13 жніўня ў мястэчку Супрасьль пад Беластокам.
У Школе вы пазнаёміцеся з асновамі распрацоўкі праектаў, напісаньня заявак на атрыманьне фінансаваньня для рэалізацыі гэтых праектаў, сустрэнецеся з аўтарамі цікавых праектаў у галіне культуры і асьветы, абмяняецеся досьведам працы ў гэтай сфэры, знойдзеце партнэраў для рэалізацыі ўласных ідэй.
Арганізатары Школы – грамадзкае аб’яднаньне «Амікус» (Беласток, Польшча) і «Цэнтр «Трэці сэктар» (Гародня, Беларусь).
У якасьці экспертаў і трэнераў будуць працаваць дасьведчаныя беларускія і польскія спецыялісты. Працоўныя мовы – руская і польская.
Умовы ўдзелу:
Арганізатары забясьпечваюць удзельнікаў пражываньнем і харчаваньнем, кампенсуюць праезд да месца правядзеньня Школы. Адваротную дарогу ўдзельнікі аплочваюць самастойна.
У праграме Школы – візыты ў Беластоцкі цэнтр культуры, Цэнтр Анімацыі Культуры, Цэнтр імя Людвіка Заменгофа, музей ікон, сустрэча з прадстаўніком Фонда Памежжа. Удзельнікі даведаюцца пра магчымасьці фінансаваньня міжнародных праектаў: Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва, Праграму “Моладзь у Дзеяньні”, Праграму „Geschichtswerkstatt Europa”, папрацуюць у групах над канцэпныяй праектаў.
Удзельнікі з Беларусі і Расіі ў выпадку неабходнасьці атрымаюць запрашэньне на атрыманьне візы.
Для ўдзелу ў Школе неабходна запоўніць заяўку (у дадатку).
Апошні тэрмін падачы анкеты – да 30 чэрвеня.
Анкету высылайце на эл.адрас: manager.culture@gmail.com
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па эл. адрасе manager.culture@gmail.com.
У выпадку вялікай колькасьці заявак арганізатары пакідаюць за сабой права адбору.