Зараз вы тут: Навiны » “ЛЕТНЯЯ ШКОЛА ДЛЯ МАЛАДЗЁНАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ”

Фундацыя імя Генрыха Бёля аб’яўляе прыём заявак ў “Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі”, якая пройдзе ў Берліне 7-21 жніўня 2011 г.

Летняя школа цесна зьвязаная з чатырма беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці: Зялёны альянс, ЭўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых аб’яднаньняў).

Мэта праграмы: у школе будзе прадстаўлены і абмеркаваны шэраг экалягічных, сацыяльных і культурных праэктаў, ўдзельнікам будзе прадастаўлены агляд мэтадаў , магчымасьцяў і сацыяльных інструмэнтаў для арганізацыі грамадзкай супольнасьці ў Германіі і за яе межамі, маладзёны атрымаюць новыя ідэі і кантакты для ініцыяваньня грамадзкіх праэктаў і развіцьця актыўнай грамадзкай супольнасьц ў сваёй краіне.
Хто можа ўдзельнічаць: рэзідэнты РБ ва ўзросьце 19 – 28 гадоў з паглыбленым веданьнем ангельскай мовы (рабочая мова школы).

Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадзкіх арганізацыях і супольнасьцях, ўдзельнічаюць у сацыяльных, экалягічных і моладзевых грамадзкіх рухах.
Удзел бескаштоўны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаваньне і пражываньне.
Каб падаць заяўку, калі ласка, адпраўце аплікацыйную  форму заяўкі і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на ангельскай мове на электронны адрас: pl-info@pl.boell.org.
Дэдлайн падачы заявак 25 красавіка 2011 года.

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Мінск для праходжаньня субяседваньня 12 – 13 траўня 2011.
Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце http://www.boell.de/intlpolitics/europetransatlantic/europe-transatlantic-summerschool-belarus-8740.html

Паводле n-europe.eu

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары