Зараз вы тут: Навiны » Летняя школа “Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя”

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 траўня

Рух “За Свабоду” абвяшчае набор у летнюю школу “Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя”

Летняя школа адбудзецца 3–9 ліпеня ў адной з еўрапейскіх краінаў з удзелам вядомых экспертаў Беларусі і Еўропы. У тыднёвай праграме – лекцыі, дыскусіі, навучальныя візіты, сімуляцыйныя гульні. Па выніках лепшыя выпускнікі атрымаюць магчымасці для рэалізацыі ўласнага праекту.

Рух “За Свабоду” запрашае маладых, таленавітых беларусаў, якія жадаюць працаваць у Беларусі і дзеля яе, узяць удзел у летняй школе “Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя”, якая будзе прысвечаная шляху Беларусі да Еўропы. Таму і дата абвяшчэння набору была абраная не выпадкова: 9 траўня – Дзень аб’яднанай Еўропы.

Удзельнікі летняй школы пазнаёмяцца з вядучымі беларускімі знаўцамі сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай сітуацыі, а таксама змогуць падыскутаваць з вядомымі еўрапейскімі экспертамі і палітыкамі. У праграме і іншыя цікавыя мерапрыемствы: экскурсіі, сімуляцыйныя гульні, абмеркаванні, кінапрагляды.

Нам вельмі важна, каб выпускнікі летняй школы змаглі на практыцы рэалізаваць атрыманыя веды: будуць падтрыманыя лепшыя ідэі на тэму “Інфармаванне беларусаў аб Еўрапейскім звязе”.

Паспяховыя ўдзельнікі летняй школы атрымаюць таксама рэкамендацыі для стажыявання ў еўрапейскіх арганізацыях.

Удзел у летняй школе могуць узяць асобы ва ўзросце 18–30 год, актыўныя ў грамадскай и альбо палітычнай сферы. Працоўная мова – беларуская. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на праезд і пражыванне.

Зацікаўленым асобам трэба запоўніць анкету ўдзельніка і напісаць эсэ на тэму “Якое месца Беларусі ў аб’яднанай Еўропе?”.

Анкеты дасылайце на мэйл edu.mff@gmail.com да 22 траўня 2011 году, пазначыўшы ў тэме ліста сваё імя і прозвішча.

Вынікі будуць абвешчаныя 26 траўня.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 25 639 67 43.

Паводле pyx.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


6 × 1 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары