Зараз вы тут: Навiны » Ліберальны клуб запрашае на дыскусію «Сістэма адукцыі: старыя пытанні пра галоўнае»

8 верасня 2011 г.
г. Мінск, канферэнц-зала (Роял) гатэля «Crowne Plaza», вул. Кірава 13.
Час: 18.00–21.00

Пачатак чарговага навучальнага года ў Беларусі ізноў сфакусаваў грамадскую ўвагу на шматлікіх праблемах сістэмы адукацыі. Вынікі ўступнай кампаніі-2011 выклікалі шмат пытанняў у экспертаў і адмыслоўцаў. А падвышэнне кошту навучання і агульнае пагаршэнне фінансавання і магчымасцяў устаноў адукацыі – яшчэ больш пытанняў у саміх навучэнцаў і іх бацькоў. Таму не выпадкова, што тэма адукацыі ў апошнія тыдні займае адно з цэнтральных месцаў у раскладзе дня прэзідэнта Беларусі.

Нягледзячы на афіцыйныя заявы аб тым, што беларуская сістэма адукацыі ўжо цалкам рэфармаваная, складаецца ўражанне, што сітуацыя пастаянных перетрубаций у сферы адукацыі будзе захоўвацца і надалей. Прыняты Кодэкс аб адукацыі, які, праўда, будзе выконвацца «паступова». Перад службоўцамі ставяцца задачы, якія патрабуюць чарговых змен і новай хвалі ўмяшанняў у навучальны працэс з боку дзяржорганаў.

Спецыфіка развіцця сістэмы адукацыі па-беларуску па-ранейшаму складаецца ў тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя жа «старыя пытанні аб галоўным».

– Пра што сведчыць статыстыка беларускай адукацыі?

– Наколькі статыстыка адлюстроўвае паўсядзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў?

– Што і хто з’яўляюцца «слабым звяном» нашай сістэмы адукацыі?

– Чым занепакоены кіраўнік дзяржавы?

– Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане пастаянных «рэформ-недарэформ-перарэформ»?

– Што ўтрымлівае ў сабе інавацыйны Кодэкс?

– Аб чым гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?

Гэтыя і іншыя пытанні будуць «інтэлектуальна праэкзаменаваныя» падчас панельнай дыскусіі. Па яе выніках Цэнтр аналітычных ініцыятыў ОО «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб» выдасць зборнік аналітычных матэрыялаў з рэкамендацыямі напярэданні чарговых новаўвядзенняў у сістэме адукацыі Беларусі.

Чакаецца, што ў якасці экспертаў у панэльнай дыскусіі прымуць удзел:

Уладзімір Дунаеў – прафесар, экс-першы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;

Святлана Мацкевіч – кандыдат педагагічных навук, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій;

Аляксандр Вараненка – аспірант кафедры сацыялогіі БДУ, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны і СШ №61 г. Гомеля;

Антон Балточка – эксперт па эканоміцы, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ОО «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб»;

Мікаэль Клес – кіраўнік офіса Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Менску.

Мадэратар – Яўген Прэйгерман, дырэктар па даследаваннях, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб».

Па ўсіх пытаннях, звязаных з арганізацыяй і ўдзелам у панэльнай дыскусіі, звяртайцеся да Яўгена Прэйгермана (+375 29 5168505) або Аляксандра Апейкіна (+375 29 2552362).

http://liberalclub.biz/?p=6205

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 8 = 16

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары