Зараз вы тут: Навiны » Крыніцы фандрэйзінгу НДА ў краіне: магчымасці і перспектывы

Паважаныя калегі!

З верасня па снежань 2009 году групай экспертаў пры падтрымцы “Беларускага фонду публічнай палітыкі” было праведзенае даследванне “Крыніцы фандрэйзінгу НДА ў краіне: магчымасці і перспектывы”.

У межах даследвання быу праведзены аналіз прававога поля, сабраныя прыклады дзейсных практык збору сродкаў (case study), праведзеныя апытаніі, зроблены запрос у міністэрствы.

Даследванне уяўляе з сабе інфармацыю і практычныя рэкамендацыі па выкарыстанню разнастайных спосабаў фандрайзінгу як інструментаў забеспячэння статутнай дзейнасці і устойлівага развіцця недзяржаўных арганізацыяў.

Азнаёміцца з матэр’яламі даследвання можна на сайце srodki.org (http://srodki.org/?page_id=198)

Апроч гэтага даследвання, на гэтым спецыялізаваным сайце, які пачаў сваю працу з пачатку 2010 году вы зможаце знайсці і ншыя матэр’ялы, прысвечаныя розным аспектам збору сродкаў НДА у Беларусі. На сайце адсочваюцца тэматычныя навіны з іншых крыніц – змены заканадаўства, дабрачынныя ініцыятывы, семінары і круглыя сталы, акцыі, грантавыя конкурсы. Вы таксама можаце дасылаць для апублікавання свае навіны и матэр’ялы.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары