Зараз вы тут: Навiны » КРУГЛЫ СТОЛ: “УСХОДНЯЕ ПАРТНЭРСТВА Й ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ: НОВЫЯ ВЫКЛІКІ Й ПЭРСПЭКТЫВЫ РАЗЬВІЦЬЦЯ”

Міжнародны кансорцыюм “ЭўраБеларусь” i Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі  запрашаюць да удзелу ў круглым стале  па выніках ІІІ Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства : “Усходняе партнэрства грамадзянская супольнасьць Беларусі: новыя выклікі й пэрспэктывы разьвіцьця”.

Мерапрыемства адбудзецца 20 сьнежня 2011 году ў г.Менску.  

Колькасць месцаў абмежаваная, таму для ўдзелу ў круглым стале просім Вас папярэдне заявіць аб жаданні прыняць удзел у круглым стале не пазней 18 снежня праз эмэйл нацыянальнага каардынатара беларускай платформы ФГС belarus@eap-csf.eu або праз тэлефон +375 29 6338993. У Вашай заяўцы неабходна пазначыць: імя і прозвішча, назву прадстаўляемай арганізацыі, а таксама кантактны  email і тэлефон. Пра дакладнае месца правядзення круглага стала будзе паведамлена усім яго ўдзельнікам не пазней за 19 снежня.  Час правядзення круглага стала: з 10.00 да 13.00.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца дэлегаты Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ад Беларусі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, экспэрты й журналісты

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


6 − 3 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары