Зараз вы тут: Навiны » КРУГЛЫ СТОЛ ПА АНАЛІЗУ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СЫСТЭМЫ МАНІТОРЫНГУ Й АЦЭНКІ Ў ДАЧЫНЕНЬНІ ДА РЭАЛІЗАЦЫІ ЭКАЛЯГІЧНАЙ КАНВЭНЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

22 кастрычніка 2010 году ў канфэрэнц-залі гатэля “Менск” па адрасе: г. Менск, пр. Незалежнасьці, 11 у межах сумеснага праекту ЭЗ/ПРААН і Мінпрыроды “Пабудова патэнцыялу ў галіне Стратэгічнай экалягічнай ацэнкі й у галіне рэалізацыі канвэнцыі па ахове прыроды ў Рэспубліцы Беларусь” адбудзецца круглы стол па аналізу экалягічнай канвэнцыі ў Беларусі.

Мэта мерапрыемства – разглядзець падрыхтаваную экспэртамі справаздачу, якая ўтрымлівае аналіз нацыянальнай сыстэмы маніторынгу рэалізацыі міжнародных канвэнцыяў па ахове прыроды й пагадненьняў у Беларусі.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі выкажуць свае заўвагі й прапановы з мэтай удасканаленьня гэтай сыстэмы маніторынгу.

З дакумэнтамі можна азнаёміцца на сайце: www.ecorazvitie.by у разьдзеле “Навіны й мерапрыемствы”. Усе выдаткі па правядзеньні мерапрыемства – за сродкі праекта ПРААН.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і СМІ. Аб удзеле неабходна праінфармаваць праз тэл./факс 267-20-21 не пазьней за 20 кастрычніка 2010 году.

Праграма круглага стала й тэкст аналіза нацыянальнай сыстэмы маніторынгу й ацэнкі ў дачыненьні да рэалізацыі экалягічных канвэнцыяў – у даданых файлах monitor і Programma_Kruglogo_Stola_Rewiew.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да Вадзіма Лажэчка, тэматычнага каардынатара праекта, праз тэл.: (017) 267-20-21, (029) 334-58-97 альбо эл. пошту: sea@un.minsk.by

Паводле ngo.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары