Зараз вы тут: Навiны » Круглы стол па падрыхтоўцы тэхнічнага задання для правядзення даследавання па вывучэнні развіцця грамадзянскасці ў беларускім грамадстве

Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас 13 сакавіка 2014 г. на Круглы стол па падрыхтоўцы тэхнічнага задання для правядзення даследавання па вывучэнні развіцця грамадзянскасці ў беларускім грамадстве, якое Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы плануе правесці ў 2014 годзе.

Гэта даследаванне ставіць сваёй мэтай сабраць і прааналізаваць існуючыя ўяўленні і праявы грамадзянскасці, яе змест і трансляцыі. АДАіА імкнецца да таго, каб вынікі даследавання сталі не толькі канстатацыяй сітуацыі, якая склалася, але і інструментам пазітыўных зменаў у галіне грамадзянскай адукацыі.

Мэта Круглага стала: азнакамленне з двума варыянтамі тэхнічнага задання, абмеркаванне неабходных і прынцыповых момантаў.

Чаканыя вынікі: выбар аднаго тэхнічнага задання як асноўнага для правядзення даследавання ў галіне беларускай грамадзянскасці.

Для ўдзелу ў круглым стале дастаткова адказаць на гэты ліст з ўказаннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, арганізацыі і пасады не пазней за 12 сакавіка 2014 года.

Круглы стол адбудзецца ў «Офісе па правах людзей з інваліднасцю» па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, дом 50, корпус 4.

Час правядзення: 12.00-15.00

Сродкі на транспарт і харчаванне забяспечвае Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да каардынатара мерапрыемства – Леаніда Каліцені.
e-mail: kalitenya@gmail.com
тэл.: +375 29 776 3806

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


5 − 3 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары