Зараз вы тут: Дзейнасць, Навiны » Круглы стол па нефармальнай і дадатковай адукацыі

13 красавіка 2017 года Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы ладзіць круглы стол «Рамачныя ўмовы дзейнасці правайдараў нефармальнай і дадатковай адукацыі: актуальная сітуацыя і пункты росту».

Круглы стол пройдзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Я.Раў у рамках праекта «Нефармальная адукацыя для грамадскай карысці», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду «Еўразія» за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Асноўнай мэтай круглага стала будзе абмеркаванне актуальных праблем дзейнасці правайдараў дадатковай адукацыі дарослых і выпрацоўка сумеснага плана дзеянняў, скіраваных на паляпшэнне ўмоў дзейнасці арганізацый і ўстаноў дадатковай адукацыі

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя прадстаўнікі органаў улады і кіравання, устаноў адукацыі, бізнесу і некамерцыйных арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у галіне дадатковай адукацыі дарослых.

Дадатковая інфармацыя: +375 17 2703896, +375 29 6714119 (Андрэй), info@adukatar.net .

Падрабязней у інфармацыйным лісце і праграме


Круглый стол проводится в рамках проекта «Неформальное образование для общественной пользы», который  реализуется при поддержке Фонда “Евразия” за счет средств Агентства США по международному развитию (USAID).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 9 = 17

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары