Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРСНЫ НАБОР ЭКСПЭРТАЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ПРАЕКТАЎ

Міністэрства рэгіянальнага разьвіцьця Польшчы абвяшчае конкурсны набор экспэртаў у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2007-2013 гады.

Мэтай набору зьяўляецца выяўленьне, адбор і ўнясеньне кваліфікаваных і дасьведчаных прафэсіяналаў у сьпіс праграмных экспэртаў, які будзе створаны для ацэнкі праектаў.

Абраныя экспэрты будуць удзельнічаць у працэсе ацэнкі праектных заявак, пададзеных у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2007-2013 гады.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць анкету і CV, якія заходзяцца ў файлах “Call_for_assessors” і “CV_Template”, даслаць на электронны адрас: kinga.dabrowska@cpe.gov.pl

Апошні тэрмін падачы заявак: 16 жніўня 2011 году.

Падрабязнасьці глядзіце на сайце: http://pl-by-ua.eu/ru,news,56

Паводле ngo.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары