Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики » Конкурс лепшых анлайн практык

КОНКУРС ЛЕПШЫХ АНЛАЙН ПРАКТЫК
У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АДУКАЦЫІ

Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе анлайн практык, які праводзіцца ў межах Тыдня грамадзянскай адукацыі ЕЕNСЕ.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці (НГА, асацыяцый, фондаў, некамерцыйных устаноў), дзяржаўных і акадэмічных арганізацый, устаноў фармальнай і нефармальнай адукацыі з усіх краін Усходняга Партнёрства і Расіі.

Сітуацыя, звязаная з распаўсюджваннем каронавируса COVID-19, калі мільёны людзей пазбавіліся магчымасці доступу да традыцыйных стацыянарных форм навучання, прадэманстравала велізарную патрэбу ў наяўнасці якасных анлайн-рэсурсаў, неабходных як для арганізацыі фармальнага навучання ў межах школьнай праграмы і навучальных праграм іншых устаноў адукацыі, так і ў сферы нефармальнай адукацыі.

Акрамя таго, якасна распрацаваныя анлайн мерапрыемствы / праграмы / курсы і г.д дазваляюць пашырыць доступ розных мэтавых груп да адукацыі, зменшыць выдаткі на рэалізацыю адукацыйных праграм, палепшыць эфектыўнасць такіх праграм (асабліва ў спалучэнні са стацыянарнымі формамі навучання).

Асноўныя мэты конкурсу:

Ø  Папулярызацыя і грамадскае прызнанне лепшых практык і правайдэраў грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства і Расіі.

Ø  Павышэнне ўстойлівасці і паляпшэнне якасці праектаў і праграм у галіне грамадзянскай адукацыі праз абмен вопытам выкарыстання інструментаў анлайн- і дыстанцыйнага навучання.

Пераможцы конкурсу будуць вызначацца ў дзвюх намінацыях:

Ø  рэалізаваныя анлайн практыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі (на конкурс прымаюцца апісанні праведзеных мерапрыемстваў і дасягнутых вынікаў)

Ø  плануемыя анлайн практыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі (на конкурс прымаюцца апісанні канцэпцый запланаваных мерапрыемстваў і чакаемых вынікаў).

Што можа быць прадстаўлена на конкурс?

Апісанне любых анлайн практык (анлайн гульняў, вэбінараў, навучальных відэа і праектаў, стрымаў, падкастаў, курсаў, квізаў і г.д.), якія накіраваны на:

Ø  Павышэнне дасведчанасці грамадства аб праблемах і выкліках ў галіне грамадзянскай адукацыі.

Ø  Развіццё грамадзянскіх кампетэнцый.

Ø  Павышэнне цікавасці да грамадзянскай адукацыі.

Ø  Раскрыццё сутнасці грамадзянскай адукацыі.

Ø  Абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця грамадзянскай адукацыі ў фармальнай і нефармальнай сферах.

Ø  Абмеркаванне ролі грамадзянскай адукацыі ў глабальным свеце.

Ø  Развіццё іміджу і ўстойлівасці грамадзянскай адукацыі.

Ø  Папулярызацыю розных інструментаў і рэсурсаў для правайдэраў грамадзянскай адукацыі.

Ø  Уцягванне розных мэтавых груп у праграмы па грамадзянскай адукацыі.

Ø  Развіццё супрацоўніцтва паміж правайдэрамі грамадзянскай адукацыі.

Ø  Папулярызацыю дзейнасці правайдэраў грамадзянскай адукацыі.

Прыведзены вышэй спіс не з’яўляецца вычарпальным!

Лепшыя з практык, заяўленых на конкурс, будуць узнагароджаны арганізатарамі падчас правядзення Тыдня грамадзянскай адукацыі 2020.

Інфармацыя аб заяўленых на конкурс практыках будзе апублікаваная на анлайн платформах EENCE.

Гарантуем захаванне ўсіх аўтарскіх правоў!

Тэрміны і дадатковая інфармацыя

Заявіцца для ўдзелу ў конкурсе можна  да 15 верасня 2020 г., запоўніўшы анлайн форму.

Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін EENCE і даведацца больш пра мерапрыемствы EENCE, далучайцеся да нас на Facebook і наведайце сайт EENCE

Дадатковую інфармацыю, звязаную з удзелам у конкурсе і яго ўмовамі, можна атрымаць, накіраваўшы свае пытанні на адрас: eence.cew@gmail.com


Правядзенне Конкурсу забяспечвае арганізацыйны камітэт Тыдня грамадзянскай адукацыі Усходне-Еўрапейскай Сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE) пры падтрымцы Федэральнай агенцыі па грамадзянскай адукацыі (Bundeszentrale für politische Bildung) і Міністэрства замежных спраў Германіі.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2020 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары