Каманда сайта www.adukacyja.info абвесьціла конкурс на лепшы здымак,сэрыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму “Адукацыя — стыль жыцьця!”.
Пераможцы будуць вызначаныя ў розных намінацыях. Наведвальнікі сайта змогуць удзельнічаць у галасаваньні за лепшую працу. Да галасаваньня на сайце журы будуць дапушчаныя 10 працаў — фіналістаў конкурсу.
Аўтараў лепшых працаў чакаюць прывабныя ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу, пазначыўшы ў тэме ліста “Конкукрс”, свае імя, прозьвішча, дату нараджэньня і кантактную інфармацыю, на электронны адрас: adukacyja@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак 1 траўня 2012 году.
Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРС ЗДЫМКАЎ АД ADUKACYJA.INFO