Берасьцейская арганізацыя “Аазіс” запрашае маладых, крэатыўных людзей далучацца да праекту “Беларусь гэта …”.
У межах праекту абвешчаны конкурс тэкстаў, ня болей за 12 сказаў, які мусіць пачынацца са словаў “Беларусь гэта …” і далей мець назву й апісаньне той рэчы ці зьявы, якой, як лічыць удзельнік, беларусы могуць сапраўды ганарыцца. А, таксама, утрымліваць абгрунтаваны адказ на пытаньне: “Чаму гэты сымбаль варты пашаны?”.Можна дадаваць ілюстрацыі, але не абавязкова. Прапанаваныя сымбалі могуць быць любымі: прадметы побыту й рамесьленыя тэхналёгіі, артэфакты розных сасловіяў і гістарычных эпохаў, міфалягічныя пэрсанажы ды іншыя элемэнты культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае ўвасабленьне альбо быць абстрактнай зьявай. Адзінае, яны мусяць быць дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (ня мець аналагі ў іншых культурах), і не зьяўляцца дзеючай сымболікай арганізацыяў і Ўстаноў.
Прапановы выкладайце на сайце: http://vkontakte.ru/club19072840 ці
дасылайце на скрыню: lubluganarus@gmail.com. Дасланыя варыянты будуць адразу бачныя ўсім удзельнікам і даступныя для абмеркаваньня. Але асноўны адбор будзе зроблены пазьней, падчас галасаваньня й з дапамогай журы конкурсу. Па выніках конкурсу будзе вырабленая сувэнірная прадукцыя з сымбалямі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе мець магчымасьць атрымаць сабе значак, бралок ці іншы сувэнір з абранай выявай. Аўтары трох лепшых прэзэнтацыяў будуць узнагароджаныя.
Працы будуць прымацца цягам месяца з моманту выхада абвесткі.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце ў даданым файле “Konkurs_Aazis“.