КОНКУРС САЦЫЯЛЬНЫХ ВІДЭАРОЛІКАЎ
НА ТЕМУ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АДУКАЦЫІ І ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
«МАСТАЦТВА ЖЫЦЬ РАЗАМ»
9-11 кастрычніка 2020 года ў Адэсе (Украіна) у межах Тыдня грамадзянскай адукацыі ЕЕNСЕ адбудзецца Х Міжнародны моладзевы фестываль сацыяльнай рэкламы “Іншы погляд”.
Мэта фестывалю – прыцягнуць увагу грамадства да праблем правоў чалавека, інклюзіі, гендэрнай роўнасці, экалогіі, талерантнасці і ўзаемапавагі, адносін паміж пакаленнямі, сацыяльных крызісаў, а таксама выяўленне магчымасці сумеснага вырашэння гэтых праблем.
У межах фестывалю адбудзецца конкурс сацыяльных відэаролікаў на тэму грамадзянскай адукацыі і правоў чалавека пад назвай “Мастацтва жыць разам”.
Удзел у конкурсе адкрыты для ўдзельнікаў з розных краін Усходняга Партнёрства Еўрапейскага Саюза (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і Расіі. Дапускаецца ўдзел і прадстаўнікоў іншых краін, калі іх працы датычацца жыцця краін названага рэгіёну. Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесіяналы ў сферы медыя, так і школьнікі, студэнты і грамадзянскія актывісты любога ўзросту.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 верасня 2020 года:
Ø даслаць свой відэаролік (або лінк для яго запампоўкі) на пошту: eence.socialcontest@gmail.com, пазначыўшы ў тэме ліста тэме краіну, якую вы прадстаўляеце, імя і прозвішча аўтара працы.
Ø зарэгістравацца на сайце фестываля або даслаць заяўку на ўдзел (можна адным лістом разам з працай) на пошту eence.socialcontest@gmail.com (на рускай і англійскай мовах). У заяўцы пазначыць назву відэароліка; прозвішча, імя аўтара / аўтараў; краіну; мэту, мэтавую групу і кароткае апісанне відэароліка.
Адбор будзе ажыццяўляць журы пад кіраўніцтвам рэжысёра і сцэнарыста Валерия Балаяна
Крытэрыі ацэньвання работ:
Ø адпаведнасць тэме, якая раскрывае ідэі грамадзянскай адукацыі;
Ø арыгінальнасць і крэатыўнасць ідэі;
Ø якасць увасаблення і візуальная рэалізацыя ідэі;
Ø адсутнасць палітычнай або камерцыйнай рэкламы;
Ø сацыяльная значнасць;
Ø захаванне аўтарскага права;
Ø адпаведнасць тэхнічных параметраў (хранаметраж роліка 1-3 хвіліны).
Пераможцы будуць вядомыя да канца верасня 2020 года.
Для пераможцаў конкурсу прадугледжаны дыпломы і каштоўныя прызы.
Таксама пераможцы конкурсу будуць запрошаныя на канферэнцыю NECE – Еўрапейскай Ceткі грамадзянскай адукацыі, правядзенне якой запланавана на 5-7 лістапада ў г. Берлін (Германія). Канферэнцыя адбудзецца на англійскай мове.
Арганізатары Конкурсу пакідаюць за сабой права: выкарыстоўваць конкурсныя працы ў рамках розных мерапрыемствах EENCE ў некамерцыйных мэтах і без выплаты грашовага ўзнагароджання аўтару (аўтарскаму калектыву), але з абавязковым указаннем імя аўтара (суаўтараў).
Сацыяльныя ролікі могуць быць таксама апублікаваныя ў сацыяльных сетках, а таксама на сайце EENCE.
Арганізатары конкурса гарантуюць захаванне ўсіх аўтарскіх правоў!
***
У выпадку прад’яўлення патрабаванняў, прэтэнзій і позваў трэціх асоб, у тым ліку праваўладальнікаў аўтарскіх і сумежных правоў на прадстаўленую працу, удзельнік абавязуецца вырашаць іх ад свайго імя і за свой кошт.
Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін EENCE і даведацца больш пра мерапрыемствы EENCE, далучайцеся да нас на Facebook і наведайце сайт EENCE
Дадатковую інфармацыю, звязаную з удзелам у конкурсе і яго ўмовамі, можна атрымаць, накіраваўшы свае пытанні на адрас: eence.cew@gmail.com
Правядзенне Конкурсу забяспечвае арганізацыйны камітэт Тыдня грамадзянскай адукацыі Усходне-Еўрапейскай Сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE) пры падтрымцы Федэральнай агенцыі па грамадзянскай адукацыі (Bundeszentrale für politische Bildung) і Міністэрства замежных спраў Германіі.