КОНКУРС ПЛАКАТАЎ,
ПРЫСВЕЧАНЫХ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АДУКАЦЫІ
«МАСТАЦТВА ЖЫЦЬ РАЗАМ»
У глабальным свеце, дзе кожны з нас гаворыць на сваёй мове, мае свой вопыт, абараняе свае каштоўнасці і інтарэсы, так лёгка сутыкнуцца з неразуменнем тых, хто жыве іншымі каштоўнасцямі ці трапіў у іншыя абставіны.
Мы можам зрабіць свет вакол нас як камфортным, так і непрымальным для сябе і іншых. Распавесці пра цяжкасці, зразумець іншага чалавека і дапамагчы яму, значна складаней, чым ігнараваць патрэбы і праблемы іншых людзей і супольнасцяў.
Разуменне іншых людзей патрабуе авалодвання мастацтвам жыць разам, шанаваць адзін аднаго, падтрымліваць тых, хто адрозніваецца ад цябе, будаваць грамадства, у якім кожны можа адчуваць сябе дома.
Міжнародны конкурс плакатаў “THE ART OF LIVING TOGETHER” закліканы прыцягнуць увагу да праблем грамадзянскай адукацыі і далучыць да грамадзкай дзейнасці людзей, якія раней пакідалі яе па-за сваёй увагай.
Тэма конкурсу – мастацтва жыць разам, разумець і падтрымліваць адзін аднаго.
Мэта – прымірэнне і разуменне людзей, супольнасцяў і сістэм на аснове гуманістычных каштоўнасцяў, мультыкультуралізму і правоў чалавека.
Задачы конкурсу – абудзіць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў людзях, якія жывуць у краінах Усходняга Партнёрства Еўрапейскага Саюза і Расіі, матываваць іх быць адказнымі, талерантнымі, гатовымі да разумення розных супольнасцяў і грамадскіх каштоўнасцяў.
Этапы конкурсу:
- Адборачны (да 31 ліпеня 2020 г.). Для ўдзелу ў адборачным туры просім запоўніць Заяўку і адправіць макет плаката на пошту cew.poster@gmail.com. На гэтым этапе адбываецца рэгістрацыя ўдзельнікаў і праверка работ на адпаведнасць патрабаванням конкурса.
- Па выніках працы журы вызначаюцца пераможцы 1 тура (да 15 жніўня 2020 г.);
- Паведамленне пра пераможцаў паўфіналу – 25 жніўня 2020 г.
- Пераможцы 2 тура (3 фіналісты) вызначаюцца журы конкурсу і (1 фіналіст) па выніках інтэрнэт-галасавання (на старонцы Тыдня грамадзянскай адукацыі ЕЕNCE http://eence.eu/).
- Паведамленне пра пераможцаў фінальнага этапу – 1 верасня 2020 г.
- Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца пад час Міжнароднага тыдня грамадзянскай адукацыі – 5-11 кастрычніка 2020 г.
Плакаты могуць раскрываць наступныя тэмы:
- Адказнасць у перыяд крызісу і эпідэмій (грамадзянская адказнасць ва ўмовах каранцінных і іншых абмежаванняў, звязаных з небяспекай для жыцця людзей).
- Гендэрная роўнасць (фарміраванне павагі да асобы, незележна ад яе гендэрнай і сэксуальнай ідэнтычнасці; ліквідацыя абмежаванняў і дыскрымінацыі, заснаваных на гендэрных адрозненнях).
- Этнічная роўнасць (павага да асобы, незалежна ад нацыянальнай і культурнай прыналежнасці; павага да праяў нацыянальных культур, якія не супярэчаць каштоўнасцям сучаснага грамадства; пазбяганне дыскрымінацыі па фізічных, моўных і светапоглядных прыкметах пэўных нацый, па прыкмеце грамадзянства).
- Свабода светапоглядаў (паазбяганне светапоглядных канфліктаў на глебе рэлігійных, палітычных і іншых поглядаў, напрыклад, паміж людзьмі розных пакаленняў і рознага жыццёвага вопыту).
- Разам (разуменне і прыняццё людзей з рознай знешнасцю, розным станам здароўя (фізічным і псіхічным), людзей з асаблівымі патрэбамі, прадстаўнікоў розных узроставых груп, месца жыхарства, сацыяльнага статусу і інш.)
- Мастацтва разумець (спосабы знайсці паразуменне, наладзіць зносіны, падтрымаць, дапамагчы тым, хто жыве побач з намі, зрабіць сумеснае пражыванне камфортным, экалагічным, спрыяць развіццю грамадства і кожнага з яго прадстаўнікоў).
- Правы чалавека (павага да правоў і свабодаў чалавека, такіх, як права на жыццё і свабоду, свабоду ад рабства і катаванняў, свабоду перакананняў і іх свабоднае выказванне, права на працу і адукацыю і інш.).
- Іншыя тэмы, якія раскрываюць розныя каштоўнасці грамадзянскай адукацыі (чалавечая годнасць, адказнасць, памяркоўнасць і дэмакратыя, нацыянальныя традыцыі і патрыятызм).
Патрабаванні да канкурсантаў:
Ø У конкурсе могуць прымаць удзел усе ахвотныя – як прафесійныя мастакі, так і пачаткоўцы, і нават аматары.
Ø Удзельнікі могуць прадстаўляць краіны Усходняга Партнёрства (Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову, Украіну) і Расію ці могуць быць прадстаўнікамі іншых краін, калі іх працы раскрываюць тэмы грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне Усходняга Партнёрства і Расіі.
Ø Удзельнікам павінна быць не менш за 14 гадоў.
Ø Удзел можа быць як індывідуальным, так і групавым.
Ø Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс не больш за дзве працы (тры працы могуць быць пададзены ў тым выпадку, калі яны складаюць трыпціх.)
Парадак вызначэння пераможцаў
Працы, прынятыя да конкурсу, ацэньваюцца міжнародным журы шляхам інтэрнэт-галасавання. Пры адборы прац у фінал конкурсу будуць улічаныя таксама вынікі анлайн галасавання ў сацыяльных сетках (на старонцы Міжнароднага тыдня грамадзянскай адукацыі ЕЕNCE).
Працы пераможцаў паўфіналу (20 лепшых плакатаў) будуць
Ø надрукаваныя і прадэманстраваны на выставах у краінах-удзельніцах EENCE;
Ø апублікаваныя ў каталогу конкурсу, а таксама прадстаўлены на старонках EENCE у сацыяльных сетках (з абавязковым пазначэннем аўтарства);
Ø прадстаўлены на маладзёжным фестывалі сацыяльнай рэкламы “Іншы погляд” (Украіна, г. Адэса, 9-11 кастрычніка 2020 г.);
Ø экспанавацца ў краінах Усходняга Партнёрства і Расіі у межах Міжнароднага тыдня грамадзянскай адукацыі 5 -11 кастрычніка 2020 г.
Пераможцы ў фінале конкурсу (аўтары 4 лепшых плакатаў) атрымаюць:
Ø дыплом аб перамозе ў Міжнародным конкурсе «The Art of Living Together»;
Ø друкаваны асобнік каталага лепшых работ;
Ø каштоўны прыз ад арганізатараў (падпіска на Netflix / аплата пашыранага сховішча акаўнта дадзеных на 1 год / пакет антывірусных праграм для розных прылад / графічны планшэт).
Кожная конкурсная праца ацэньваецца па наступных крытэрыях:
Ø адпаведнасць работы зададзенай тэме;
Ø глыбіня раскрыцця зместу тэмы;
Ø прафесіяналізм рашэння;
Ø дакладнасць і зразумеласць мовы і стылю раскрыцця тэмы;
Ø крэатыўнасць (навізна ідэі, арыгінальнасць) конкурснай працы;
Ø сацыяльная значнасць, актуальнасць і заахвочваньне да дзеяння;
Ø візуальная рэалізацыя ідэі.
Выкарыстанне конкурсных прац
Працы ўдзельнікаў Конкурсу могуць быць выкарыстаны ў мэтах папулярызацыі ідэй грамадзянскай адукацыі. Арганізатары Конкурсу пакідаюць за сабой права: выкарыстоўваць конкурсныя працы ў некамерцыйных мэтах і без выплаты грашовага ўзнагароджання аўтару (аўтарскаму калектыву), але з абавязковым указаннем імя аўтара (сааўтараў). Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права дадаваць на конкурсныя плакаты лагатып Міжнароднага тыдня грамадзянскай адукацыі
•••
У выпадку прад’яўлення патрабаванняў, прэтэнзій і позваў трэціх асоб, у тым ліку праваўладальнікаў аўтарскіх і сумежных правоў на прадстаўленую працу, удзельнік абавязуецца вырашаць іх ад свайго імя і за свой кошт.
Патрабаванні да работ:
Ø адпаведнасць адной з пералічаных вышэй тым ці іншых тэм, якія раскрываюць сутнасць грамадзянскай адукацыі;
Ø не дапускаюцца працы, якія змяшчаюць палітычную або камерцыйную рэкламу, парушаюць аўтарскае права (выкарыстанне чужых матэрыялаў) альбо ўтрымліваюць інфармацыю, якая ў любой форме прыніжае годнасць чалавека ці групы асоб;
Ø плакат павінен мець назву;
Ø прымаюцца толькі аўтарскія працы канкурсанта.
Ø да кожнай конкурснай працы павінна быць прыкладзена асобная заяўка з макетам працы.
Калі ўдзельнік падае дзве розныя працы, для іх павінны быць запоўненыя розныя формы заяўкі. У выпадку, калі праца ўяўляе сабой дыпціх або трыпціх, макет працы павінен быць прадстаўлены адным файлам.
Тэхнічныя патрабаванні да работ:
Макет плаката павінен быць прадстаўлены ў электронным выглядзе і перасланы ў двух фарматах (для электроннай прэзентацыі і друку) не пазней за 31 ліпеня 2020 г.:
1) у памеры 210 × 150 мм, (вертыкальны фармат), і пашырэннем 150 dpi ў фармаце PDF ў якасці дадатку да Заяўкі
2) у маштабе 1:1 (памер плаката 700 × 500мм, вертыкальны фармат), і пашырэннем 300 dpi ў фармаце PDF на электронную пошту eence.cew.poster@gmail.com (з дапамогай праграмы WeTransfer, калі файл перавышае дапушчальны аб’ём).
Матэрыял – адвольны, тэхніка – адвольная (фатаграфія, малюнак, калаж, сканаваная або электронная выява і г.д.).
Працы, пададзеныя на Конкурс, не рэцэнзуюцца.
КАНТАКТЫ:
Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін EENCE і даведацца больш пра мерапрыемствы EENCE, далучайцеся да нас на Facebook і наведайце сайт EENCE
Дадатковую інфармацыю, звязаную з удзелам у конкурсе і яго ўмовамі, можна атрымаць, накіраваўшы свае пытанні на адрас: eence.cew@gmail.com
Правядзенне Конкурсу забяспечвае арганізацыйны камітэт Тыдня грамадзянскай адукацыі Усходне-Еўрапейскай Сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE) пры падтрымцы Федэральнай агенцыі па грамадзянскай адукацыі (Bundeszentrale für politische Bildung) і Міністэрства замежных спраў Германіі.