Конкурс «Падзея года» праводзіцца ў межах V Фестываля нефармальнай адукацыі 2014
Мэта конкурса: Прызнанне грамадскай карыснасці шматлікіх практык нефармальнай адукацыі.
Задачы конкурса:
- прадэманстраваць разнастайнасць падзей і тэм у сферы нефармальнай адукацыі, іх вынікі і грамадскую карысць;
- павысіць цікавасць шырокай грамадскасці да праграм і мерапрыемстваў у сферы нефармальнай адукацыі, а таксама да Фестываля нефармальнай адукацыі;
- актывізаваць правайдэраў паслуг нефармальнай адукацыі ў публічным прадстаўленні сваіх праграм і мерапрыемстваў.
У конкурсе могуць прымаць удзел падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў сферы нефармальнай адукацыі) за 2013-2014 гады, якія садзейнічалі вырашэнню актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія, асабовыя, прафесійныя кампетэнцыі ва ўдзельнікаў і праходзілі ў Рэспубліцы Беларусь для жыхароў краіны.
Падзеі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:
- Прыз глядацкіх сімпатый. Яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое будзе праводзіцца онлайн з 24 лістапада па 17:00 4 снежня 2014 тут.
- Прызы экспертнага журы. Экспертнае журы вызначыць уладальніка гран-пры конкурса, а таксама ўладальнікаў першага, другога і трэцяга месцаў. На гран-пры конкурсу зможа прэтэндаваць падзея, якая мае найбольшы эфект з пункту гледжання грамадскай карысці.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі заяўленых на Конкурс падзей з’яўляюцца:
- грамадская карысць: важнасць і выніковасць падзеі, уклад у рашэнне грамадскай праблемы;
- прывабнасць: наколькі тэма і форма падзеі цікава ўдзельнікам і публіцы;
- інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.). Будзе ўлічвацца, але не будзе з’яўляцца вызначальным крытэрыям.
Да галасавання і ацэньвання журы будуць дапушчаныя толькі матэрыялы, якія адпавядаюць заяўленым крытэрыям.
Арганізатарам конкурса з’яўляецца арганізацыйны камітэт V Фестываля нефармальнай адукацыі.
Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна да 23 лістапада 2014 г. запоўніць онлайн-заяўку.
https://docs.google.com/forms/d/125qlMKzw6FKuqRjufESUDws4gLGsMQbgAVf2shErVFo/viewform?usp=send_form
Падвядзенне вынікаў Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 6 снежня 2014 года ў межах V Фестываля нефармальнай адукацыі 2014 г.
Падрабязную інфармацыю аб V Фестывалі нефармальнай адукацыі глядзіце тут.