Зараз вы тут: Навiны » Конкурс малых грантаў у падтрымку Народнай праграмы “Народная праграма ў дзеянні”

Мэтай конкурсу з’яўляецца стымуляванне ў рэгіёнах Беларусі грамадскіх дыскусіяў па пытаннях практычнай рэалізацыі прапановаў развіцця краіны, што былі прадметам экспертнага абмеркавання  ў межах “Народнай праграмы”.  Падрабязьней пра “Народную праграму” можна пачытаць тут.

Праекты павінныя прадугледжваць ідэнтыфікацыю на лакальным узроўні  і абмеркаванне адной альбо некалькіх праблемаў, абмеркаванне якіх было зладжанае ў межах “Народнай праграмы” (са спісам абмеркаваных тэмаў можна азнаёміцца тут). Пры неабходнасці арганізатары конкурсу гатовыя прадаставіць кансультацыі з боку экспертаў па тэмах, а таксама спрыяць іх удзелу ў дыскусіі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца рэгіянальныя і лакальныя некамерцыйныя арганізацыі ўсіх формаў, сродкі масавай інфармацыі, а таксама ініцыятывы, што не маюць дзяржаўнай рэгістрацыі, але стала дзейнічаюць у канкрэтнай мясцовасці для вырашэння мясцовых  экалагічных, сацыяльна-эканамічных праблемаў альбо выяўлення грамадскага-палітычных інтарэсаў мясцовага насельніцтва.

У межах праекта падтрымліваецца правядзенне дыскусіяў, круглых сталоў, экспертных абмеркаванняў і распаўсюд інфармацыі пра іх, а таксама стварэнне аналітычных матэрыялаў, арыентаваных на выкарыстаньне напрацовак Народнай праграмы ў інтарэсах лакальных супольнасцяў і асобных групаў насельніцтва.

Пры разглядзе праектаў прыярытэт будзе нададзены праектам, якія:

– Грунтуюцца на дамоўленасці аб партнёрстве няўрадавых арганізацыяў з лакальнымі друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі (зарэгістраванымі альбо незарэгістраванымі) адносна распаўсюда публікацыяў, датычных тэмаў “Народнай праграмы”, ды іх абмеркавання;

– Прадугледжваюць абмеркаванне практычнага значэння, якое мела б для насельніцтва канкрэтнай мясцовасці (раён, горад) альбо сацыяльнай групы  рэалізацыя палажэнняў “Народнай праграмы”;

-Ідэнтыфікуюць агульнанацыянальныя праблемы на лакальным узроўні;

– Стымулююць мясцовых спецыялістаў і лідэраў грамадскай думкі на лакальным узроўні да крытычнага  абмеркавання наробку “Народнай праграмы” і яго развіцця з улікам мясцовых варункаў канкрэтнай тэрыторыі;

– Прыцягваюць да супрацы ў любой форме лакальныя грамадскія ініцыятывы ды самаарганізаваныя групы па абароне грамадскіх інтарэсаў;

–  Скіраваныя на праблемнае абмеркаванне прапанаваных тэмаў і прасоўванне разумення неабходнасці сістэмных зменаў у Беларусі.

Максімальны бюджэт праекта – да 1500 еўра. Адміністрацыйныя выдаткі і закупка тэхнікі не фінансуецца, таксама не падтрымліваюцца заробкі, але магчымыя разавыя ганарары за выкананне канкрэтных працаў (экспертныя заключэнні, стварэнне тэкстаў і іншая дзейнасць па падрыхтоўцы выданняў, мадэрацыя круглых сталоў). Усе праекты павінны быць скончаныя не пазней за 30 верасня, справаздачы павінныя быць прадстаўленыя не пазней за 15 кастрычніка.

Па выніках праектаў мусіць быць прадстаўленая аналітычная запіска з інфармацыяй пра вынікі зладжанай грамадскай дыскусіі, ацэнкі, заўвагі ды прапановы, што прагучалі падчас яе.

Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку і дашліце яе на электронны адрас prahrama@gmail.com не пазней за 23:59  31 ліпеня 2011 года. Разгляд праектаў будзе ладзіцца журы ў складзе экспертаў “Народнай праграмы” на ўмовах ананімнасці і роўнасці ўсіх заявак. Пра вынікі разгляду будзе паведамлена не пазней за 5 жніўня 2011 года.

Анкета-заяўка

Назва праекту: ____________________________________________

 

І. Інфармацыя пра апліканта

 

Назва арганізацыі, iнiцыятывы:

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка праекту:

 

Кантакты (поўны адрас з індэксам, гарадскі тэлефон з кодам горада, мабільны тэлефон, email, скайп ды іншыя сродкі сувязі):

 

Інфармацыя пра досвед грамадскай працы  кіраўніка праекта і арганізацыі, якую ён прадстаўляе (1-2 абзацы пра гісторыю дзейнасці арганізацыі альбо ініцыятывы, пра яе бягучую актыўнасць)

 

Ці прадугледжвае праект партнёрства з мясцовым сродкам масавай інфармацыі?

 

Інфармацыя пра партнёрскі сродак масавай інфармацыі (від і форма выдання, наклад, тэрыторыя  і шляхі распаўсюджаньня) а пры яго адсутнасці – пра іншыя шляхі і формы распаўсюджання інфармацыі пра “Народную праграму” на лакальным узроўні.

 

ІІ. Змест праекту

(да 300 словаў).

Адкажыце на наступныя пытанні:

 

Якая мэтавая група і мэта праекта?

 

Якія тэмы “Народнай праграмы” будуць абмяркоўвацца ў межах праекту?

У якой мясцовасці будзе рэалізоўвацца праект?

Хто i якім чынам будзе выконваць праект?

 

Што атрымаецца ў выніку? Якую карысць дадзены праект прынясе грамадству?

 

IІІ. Апісанне дзейнасці ў межах праекта (да 1 старонкі) –  падрабязна апішыце, якія дзеянні і  ў якой паслядоўнасці будуць ажыццяўляцца, з пазначэннем колькасных і якасных паказчыкаў (тэмы дыскусіяў, колькасць і характар мэтавай групы, тэмы і наклад публікацыяў, мерапрыемствы, акцыі)

ІV. Ацэнка праекту (да 100 словаў)

Чаканыя вынікі, крытэры іх ацэнкі ды перспектывы магчымага працягу праекта.

V. Бюджэт (у эўра)

Падтрымліваюцца праекты з бюджэтам да 1500 эўра. У дадзеным пункце распішыце падрабязна выдаткі на кожны артыкул выдаткаў. Пры наяўнасці ў арганізацыі іншых крыніцаў грашовага фінансаваньня – апішыце іх.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Адзін камэнтар

  1. Монро says:

    Милинкевич таким макаром решил сочинять свою программу- “Народная праграма”? Смешно. Бюджет 1500 евро-это месячная зарплата не самого высококвалифицированного рабочего в ЕС. Он предлагает белорусам за такой мизер нечто писать, обсуждать для него? За каких же дешевых идиотов он нас принимает?
    Милинкевич полагает, что за этот мизер в 1500 евро в Беларуси кто-то из серьезных и толковых мужей будет нечто писать, обсуждать для него? Да пошел он!:)) Написать программу- это не написать заявление в ЖЭС. Это серьезная и очень сложная работа, не для одного человека. И это требует серьезной оплаты. Просто так, от балды, тут не напишешь. Но Милинкевич хочет по дешевке и программу получить и затраты не нести. То есть хочет всего и на халяву. Не, он нас точно держит за идиотов.:))

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары