Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРС МАЛЫХ ГРАНТАЎ “ПАДТРЫМКА ГРАМЯДЗЯНСКІХ ІНІЦЫЯТЫВАЎ”

Конкурс малых грантаў накіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя й незарэгістраваныя грамадзкія ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі й Менску.

Прыярытэтныя накірункі:
•       Рэгіянальныя праекты.
•       Праекты, накіраваныя на інфармаваньне грамадзянаў і разьвіцьцё лякальных СМІ.
•       Праекты, накіраваныя на абарону эканамічных ды іншых правоў і інтарэсаў грамадзянаў.
•       Адукацыйныя, моладзевыя, культурніцкія й спартыўныя ініцыятывы.

Не падтрымліваюцца:
•       Праекты, сутнасьць якіх накіравана толькі на чальцоў арганізацыі-заяўніка.
•       Праекты, сума якіх перавышае 500 даляраў ЗША.
•       Дафінансаваньне больш буйных праектаў. (У выключных выпадках дафінансаваньне больш буйных праектаў магчыма.)

Праект мае быць выкананы да 30 лістапада 2011 году.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку (назва праекту, назва ініцыятывы, арганізацыі, кантактная асоба, працягласьць праекту, кароткае апісаньне праекта: інфармацыя пра арганізацыю, мэта праекта й мэтавая група, апісаньне дзейнасьці й плян мерапрыемстваў, чаканы вынік, бюджэт праекту) на электронны адрас: yic.minsk@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасьня 2011 году.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Адзін камэнтар

  1. света says:

    скажите, пожалуйста, а когда будут известны результаты? спасибо.

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары