ПАЛАЖЭННЕ
Мэта Конкурсу: стымуляванне развіцця ў Беларусі інфармацыйнай прасторы, якая спрыяе развіццю асабістых і прафесійных кампетэнцый праз нефармальную адукацыю.
Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца Арганізацыйны камітэт ІІІ Фестывалю нефармальнай адукацыі.
Намінацыі Конкурсу:
- Ацэнка экспертаў і выбар імі 5 лепшых сайтаў.
- Народнае галасаванне ў Дзённіку Фествалю
http://fiestyval-nfa.livejournal.com/
Удзельнікі: беларускія вэб-сайты (зарэгістраваныя ў даменнай зоне і/або арыентаваныя на беларускую аўдыторыю), блогі і г.д., якія садзейнічаюць развіццю асабістых і прафесійных кампетэнцый, а таксама папулярызуюць нефармальную адукацыю.
Крытэры ацэнкі:
- Адпаведнасць мэтам і задачам нефармальнай адукацыі.
- Зручнасць у прадстаўленні інфармацыі.
- Поўнасць і суцэльнасць інфармацыйнага напаўнення – ахоп заяўленай тэмы, адпаведнасць зместу заяўленай тэме і назве сайту, аднаўляльнасць інфармацыі – перыядычнасць з’яўлення новых матэрыялаў.
- Аўтэнтычнасць інфармацыі і аўтарскія правы – наяўнасць аўтарскіх матэрыялаў, суадносіны ўласнага і займанага кантэнту, наяўнасць спасылак на першакрыніцы.
- Наведвальнасць рэсурсу – статыстыка за апошні квартал.
- Інтэрактыўныя паслугі – магчымасць каментаваць артыкулы, наяўнасць форуму, RSS-каналаў, падпіскі на навіны ды інш.
- Наяўнасць на сайце адукацыйных рэсурсаў – бібліятэк, матэрыялаў трэнінгаў, карысных спасылак.
- Пранікненне ў Інтэрнэт (вага ў сетцы, агульнавядомасць, індэкс цытавання).
- Якасць выканання праграмнай і графічнай частак сайту.
Абавязковай умовай удзелу ў Конкурсе з’яўляецца размяшчэнне банеру ІІІ Фестывалю нефармальнай адукацыі на сайтах, заяўленых на Конкурс.
Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна даслаць заяўку ў электронным выглядзе на адрас Аргкамітэту Фестывалю fest.nfe@gmail.com (да 4 кастрычника 2010 г) з адзнакай “Конкурс сайтаў”.
Падвынікаванне Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 10 кастрычніка 2010 г.
Каардынатар Конкурсу Андрэй Ляўко andrey.focus@gmail.com
Кантактны тэлефон +375-29-671-41-19
Падрабязную інфармацыю пра ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі гл. на сайце www.adukatar.net
Форма заяўкі аўтара або калектыву аўтараў
на ўдзел у Конкурсе “ЛЕПШЫ САЙТ У СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ЗА 2010 ГОД”
- П.І.Б. аўтара(-ў)
- Арганізацыя, якую прадстаўляюць
- Поўная кантактная інфармацыя аўтараў, улучна з e-mail, паштовым адрасам, тэлефонам, факсам
- Назва і адрас Інтэрнэт-рэсурсу, які прадстаўляецца на Конкурс
- Анатацыя Інтэрнэт-рэсурсу (да 255 сімвалаў)
- Ключавыя словы і фразы (5-10)
- Статыстыка Інтэрнэт-рэсурсу за апошні квартал
- Ці зацікаўленыя Вы ў размяшчэнні Інтэрнэт-рэсурсу, прадстаўленага на Конкурс, у каталозе Інтэрнэт-сайтаў http://press.net.by?
ТАК НЕ
- Заўвагі, рэкамендацыі, пажаданні, прапановы